Незвычайны кулінарны двіж запусціўся ў сацыяльных сетках спартыўных клубаў Беларусі. Усё пачалося з Энэргетыка-БДУ», у Telegram якога з’явіўся вельмі дзіўны пост – спасылка на рэцэпт з вяленымі памідорамі. Актуальны клопат пра падпісчыкаў, у якіх ёсць агародзік з памідорамі.
На жаль, праз 20 хвілін гэты пост знік. Аднак іншыя спартыўныя клубы вырашылі падтрымаць калег ужо сваімі любімымі рэцэптамі страў.
БАТЭ даслаў у Viber-чаце рэцэпт сырнікаў на манцы.
«Крумкачы» адказалі ўкраінскім баршчом з грэнкамі.
«Тарпеда-БелАЗ» прапанаваў заўзятарам у нядзелю прыгатаваць шарлотку з яблыкамі.
А каманда па амфуце з Дзяржынска заляцела з карысным сняданкам!
Як вам прапановы?