🔥Каманда Фонду спартыўнай салідарнасці згуляе на Кубку Івуліна ў сімвалічнай форме! Увага на нумары

0 48

14 жніўня ў Варшаве пройдзе Кубак Івуліна ў падтрымку палітвязня-журналіста. Каманда Фонду спартыўнай салідарнасці згуляе ў сімвалічнай форме.

Кожны нумар на форме гульцоў будзе звязаны з падзеямі ў Беларусі, каб нагадаць кожнаму беларусу аб тым, што адбывалася на працягу двух гадоў. На самой форме будзе размешчаны прынт з іменамі ўсіх палітвязняў.

Гульцы ад каманды BSSF выйдуць пад наступнымі нумарамі:

    9.8 — дата, якая не патрабуе каментароў; 10 — дзень, калі загінуў герой Беларусі Аляксандр Тарайкоўскі; 7 — першыя санкцыі ад МАК да беларускага спорту; 12 — дзень памяці Рамана Бандарэнка, а таксама першы жаночы марш у Мінску; 11 — месяц, калі загінуў Раман; 20 — год, які аб’яднаў усіх беларусаў; 2 — столькі гадоў працягваецца наша барацьба с рэжымам; 23.34 — лічбы, пра якія летам 2020 года даведалася ўся Беларусь; 18 — у 18:00 кожны беларус чуе свой гадзіннік у хвіліну памяці палітвязняў; 17 — першая заява УЕФА аб беларускім футболе; 25 — нумар Сашы Івуліна, а таксама дзень Волі.

Далучайцеся да турніру, прыходзьце падтрымаць Аляксандра Івуліна і гульцоў, бо толькі разам мы пераможам!

📍Чакаем вас 14 жніўня а 10:00 па адрасе: Спартыўны комплекс Orlik, Przy Bażantarni 3, Warszawa

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.