15-гадовая ўкраінка адмовілася падымацца на п’едэстал з расіянкамі. Там яшчэ адбыўся рускі перфоманс з літарай «Z»

0 31

У Досе прайшоў этап Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы. Удзел у ім прымала каманда Украіны, якая змагла трапіць на спаборніцтвы падчас ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны.

Поспехі беларусаў такія: Анастасія Сманцер, у практыкаванні на бервяне заняла 4-е месца. За крок ад п’едэстала спыніўся і Дзмітрый Гурыновіч у практыкаванні на кольцах, які ўсяго 0,100 бала саступіў бронзаваму прызёру Мікіту Сіманаву з Азербайджана.

А вось нашы суседзі ўзялі 6 медалёў на турніры. Золата, срэбра і бронзу заваяваў Ілля Коўтун, срэбра ўзяў Назар Чэпурны, срэбра і бронзу – Даніэла Батрона.

15-гадовая ўкраінка адмовілася падымацца на п’едэстал з расіянкамі. Там яшчэ адбыўся рускі перфоманс з літарай «Z»

Таксама на сваіх апошніх міжнародных спаборніцтвах змаглі ўзяць удзел беларускія і расейскія атлеты – бо гімнасты гэтых краін толькі з 7 сакавіка атрымліваюць бан. У Досе яны выступалі без нацыянальнай сімволікі, але ўсё роўна прабілі дно.

Расійскі гімнаст Іван Кулік выйшаў на спаборніцтвы з літарай «Z» замест сцяга. Той самай, якая нанесена на тэхніку расійскіх салдат, якія знішчаюць украінскіх салдат і звычайных жыхароў.

15-гадовая ўкраінка адмовілася падымацца на п’едэстал з расіянкамі. Там яшчэ адбыўся рускі перфоманс з літарай «Z»

На ўзнагароджанні хлопцу хапіла сумлення стаяць на п’едэстале з сімвалам нападу Расеі на Украіну побач з украінцам Коўтунам (Ілля ўзяў золата).

15-гадовая ўкраінка адмовілася падымацца на п’едэстал з расіянкамі. Там яшчэ адбыўся рускі перфоманс з літарай «Z»

Украінская Зборная жорстка асудзіла гэты ўчынак. 15-гадовая ўкраінская гімнастка Даніэла Батрона, заняўшы трэцяе месца ў практыкаваннях на рознавысокіх брусах, адмовілася падняцца на п’едэстал з прадстаўніцамі Расеі ў знак пратэсту.

Украінка ўзяла з сабой украінскі сцяг і адна выйшла на подыуме для бронзавых прызёрак. А ўжо пасля Батроны на ўзнагароджанне падняліся нейтральныя атлеткі з Расіі. Яны мелі асобны п’едэстал.

15-гадовая ўкраінка адмовілася падымацца на п’едэстал з расіянкамі. Там яшчэ адбыўся рускі перфоманс з літарай «Z»

У 15-гадовай Даніэлы яшчэ шмат спаборніцтваў і перамог наперадзе – сёлета яна дэбютавала на дарослым узроўні і адразу ўзяла золата КС.

А вось расійскім атлетам, падобна, хутка трэба будзе шукаць новую прафесію.

Таксама высказалася і украінская скакуха ў даўжыню Марына Бех-Раманчук: «А потым будуць казаць, што спорт па-за палітыкай. Ганьба гэтаму дурному хлопцу. Мазгоў мабыць толькі на гэта і хапіла».

 

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.