Айнтрахт і Рэйнджарс у драматычным фінале Лігі Эўропы

0 5

У Севільі панавала сапраўдная атмасфера фінала эўракубка. Вуліцы былі ўсыпаныя заўзятарамі абедзвюх каманд. Асабліва ўражліва выглядала “войска” прыхільнікаў Рэйнджэрс, па розным адзнакам іх прыехала болей за сто тысяч.

На полі ж сутыкнуліся дзве роўныя каманды, вынік гэтага супрацьстаяння прадказаць наперад было вельмі складана, але разлічваць на дадатковы час прыходзілася, што і спраўдзілася.

Першы тайм.

Першeю палову можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі. Калі ў першыя дваццаць хвілін перавага была на баку Айнтрахта, яны дзейнічалі болей гостра ў атацы. Стварылі два неблагія моманты, калі Алану Магрэгару давялося папрацаваць пасля слаламнага праходу Камады і адмовіць у радасці Кнаўфу, які выйшаў на забіўную пазіцыю пасля хуткай атакі.

Другая дваццаціхвілінка была ўжо за Рэйнджэрс. Яны ўзялі мяч пад кантроль і пазіцыйна разцягваючы абаронныя шэрагі “арлоў”, выходзілі на ўдарныя пазіцыі. Яны зараблялі штрафныя і вуглавыя, узяўшы ў аблогу валоданне Кевіна Траппа. На 36-й хвіліне адзін са штрафных прывёў да ўдару Ландстрама галавой, Трап перавёў мяч на вуглавы.

Увогуле гэта была роўная гульня. Калі і аддаваць перавагу камусьці, то можна Франкфурту, бо іх атакі былі болей небяспечныя з прамой пагрозай варотам Макгрэгара.

Другі тайм.

Пасля перапнку “арлы” пайшлі болей актыўна на вароты, яны валодалі ініцыятывай і прыціскалі Рэйнджэрс на іх палове поля. Але былі цалкам прыгаломшаныя на 57-й хвіліне, калі Арыба скарыстаўся няўдалай гульнёй Соў і Тута, выйшаў адзін на адзін з Траппам і па-майстэрску перагуляў брамніка.

Айнтрахт і Рэйнджарс у драматычным фінале Лігі Эўропы

Гэта быў момант, калі нападнік выканаў сваю працу на выдатна, ён дачакаўся памылкі ад паўабаронцы і сваім рыўком навязаў барацьбу абаронцу, які прайграў яе, узнагародай стала лідэрства каманды. Сіняя палова стадыёна выбухнала эмоцыямі, гэта было неверагодна.

Каманда Олівера Гласнэра не паддалася паніцы, яшчэ было дастаткова часу, каб зраўняць лік. Яны спакойна пайшлі ў наступ, гэта паказчык упэўненай ў сабе камандзе, яно і не дзіва, каманда дайшла да фіналу без аніводнай паразы. І даволі хутка, Айнтрахт Франкфурт выраўнівае лік, калі Косціч аддае нізкі крос на мяжу брамніцкай, а там адзіны гулец у штрафной, які б мог забіць гол, зрабіў гэта. Баррэ пабег у кропку, дзе мяч на яго думку павінен быў быць перахоплены і апярэдзіў дваіх абаронцаў, праткнуўшы мяч у скачку. Ключавая звязка Косціч-Баррэ выраўнівае становішча на полі.

Айнтрахт і Рэйнджарс у драматычным фінале Лігі Эўропы

Каманды абмяняліся галамі на працягу дванаццаці хвілін і магло падацца, што такое шоў працягнецца, але каманды давялі другі тайм да завяршэння без галоў.

Дадатковы час.

У два таймы па пятнаццаць хвілін перавага была за камандай з Шатландыі. Яны нанеслі болей ўдараў у плошчу варот за гэтыя паў гадзіны, чым за дзевяноста хвілін асноўнага часу. Але галоўнае расчараванне для “светла-блакітных” і радасць для “арлоў” адбыліся на 118-й хвіліне, калі Руп пракінуў мяч уздоўж варот і набегшы туды Кент, падавалася, выводзіў Рэйнджэрс наперад, але цудоўны і вырашальны паратунак зрабіў Трапп.

Айнтрахт і Рэйнджарс у драматычным фінале Лігі Эўропы

Яшчэ адзначым замену, калі на 116-й хвіліне на поле выйшаў Рэмзі, гэта, як высветлілася, стала лёсавырашальным момантам, на раўне з выбітным сэйвам Траппа.

Серыя пенальці.

Гульня майстэрства, нэрваў і удачы, вось што за сумесь, гэтая серыя паслямаччавых пенальці. Каманды абменьваліся дакладнымі ўдарамі з кропкі ў штрафной, пакуль да мяча не падыйшоў Айран Рэмзі. Гулец, які выйшаў на замену і які з’яўляецца вельмі зорным і тэхнічным футбалістам, схібіў. Кевін Трапп адбіў яго не вельмі ўдалы ўдар.

А падыйшоўшы да кропкі Баррэ, бездакорна забіў пяты ўдар Айнтрахта. І пачалося свята на полі, трыбунах і ў Франкфурце.

Айнтрахт і Рэйнджарс у драматычным фінале Лігі Эўропы

Вынік.

    Айнтрахт перамог у сваім трынаццатым матчы ў розыгрышы эўрапейскага кубка. Яны цалкам заслужылі гэтую перамогу, змаглі зраўняць лік, потым адбіцца ў дадатковы час і перагуляць суперніка ў паслямаччавай серыі пенальці.Айнтрахт стаў першай нямецкай камандай, якая выйграла Кубак УЕФА/Лігу Еўропы пасля Шальке ў 1996–97 гадах.Гэта іх другі буйны эўрапейскі трафей праз 42 гады пасля перамогі ў Кубку УЕФА супраць Барусіі Мёнхенгладбах.Гэта было першае паражэнне Рэйнджэрс па пенальці ў Эўропе пасля Кубка УЕФА 1999–00 (ад Барусіі Дортмунд у 1/8 фіналу).Рэйнджэрс нанеслі чатыры ўдары ў вароты ў другой палове дадатковага часу — удвая больш, чым за першыя 105 хвілін.Гол Арыбо стаў для яго першым у Лізе Эўропы ў гэтым сезоне. Ён стаў толькі другім нігерыйскім гульцом, які забіў у фінале буйнога эўрапейскага спаборніцтва пасля Алекса Івобі ў Лізе Эўропы 2019 года.Макгрэгар стаў найстарэйшым гульцом, які ўдзельнічаў у фінале Кубка УЕФА/Лігі Еўропы (40 гадоў 107 дзён). Між тым, ён толькі трэці гулец ва ўзросце 40+, які гуляў у буйным эўрапейскім фінале, пасля Дзіна Дзофа ў Кубку эўрапейскіх 1983 (41г 86дз) і Эдвіна ван дэр Сара ў Лізе чэмпіёнаў 2011 (40г 211дз).

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.