Беларус перамагаў ва Украiне ў адзiнаборствах, а цяпер абараняе краіну ад Расii, камандуючы суайчыннiкамi, i збiрае мiльёны праглядаў (мабыць, праз шыкоўныя вусы)

0 16

З’ехаў з Беларусi пасля пратэстаў.

Беларус перамагаў ва Украiне ў адзiнаборствах, а цяпер абараняе краіну ад Расii, камандуючы суайчыннiкамi, i збiрае мiльёны праглядаў (мабыць, праз шыкоўныя вусы)

Украіну ў вайне супраць Расіі абараняюць дзясяткі вядомых людзей – ад спартсменаў да музыкаў. Хтосьці змагаецца на фронце са зброяй у руках, хтосьці – цісне акупантаў на інфармацыйным узроўні. Становяцца больш вядомымі ў час вайны і тыя, хто раней вялікай медыйнасці не меў – напрыклад, 26-гадовы беларус Ігар Номан, якi запомніўся карыстальнiкам сацсетак больш за ўсё праз фірмовыя вусы.

Беларус перамагаў ва Украiне ў адзiнаборствах, а цяпер абараняе краіну ад Расii, камандуючы суайчыннiкамi, i збiрае мiльёны праглядаў (мабыць, праз шыкоўныя вусы)

  Номан жыве ва Украiне прыкладна паўтара гады. У дзяцiнстве ён займаўся футболам i гуляў за юнацкiя каманды БАТЭ, але ж у 15 год парваў «крыжы» i на гэтым скончыў. Але ж ад спорту хлапчук не адышоў – стаў займацца адзiнаборствамi. А пасля пераезду ва Украiну сябар пазваў паспрабаваць джыу-джыцу – i у Номана пайшло. Ён стаў удзельнiкам кiеўскага клуба «Ракета» i пачаў перамагаць на прэстыжных украiнскiх турнірах – вось фота з Харкава у 2021-м.  

Беларус перамагаў ва Украiне ў адзiнаборствах, а цяпер абараняе краіну ад Расii, камандуючы суайчыннiкамi, i збiрае мiльёны праглядаў (мабыць, праз шыкоўныя вусы)

Але ж не забываў i iншыя вiды – напрыклад, узяў срэбра на турніры па грэплiнгу ADCC KYIV OPEN.Так, гэта ён, проста без фірмовай фішкі.

Беларус перамагаў ва Украiне ў адзiнаборствах, а цяпер абараняе краіну ад Расii, камандуючы суайчыннiкамi, i збiрае мiльёны праглядаў (мабыць, праз шыкоўныя вусы)

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну Ігар Номан – камандзiр беларускага падраздзялення ва ўкраiнскiм дабравольніцкiм батальёне «Братэрства». Яго «прывітанне» расейцам, беларусам і чачэнцам, якія прыйшлі забіваць украінцаў, набрало 1,7 мiльёна праглядаў у TikTok.

І да гэтых дзён чальцы брыгады паляць захопнікаў.

Свабодны спартовец Канстанцін Якаўлеў у сваім Instagram правёў прамы эфір з Ігарам, дзе той распавёў, чаму з’ехау з Беларусi: «Я футбольны хуліган. Першымi прыгняталі заўсёды фанатаў. Мы выйшлі ў першых шэрагах [на мiтынгi] 9 жніўня, стаялі, прыкрывалі людзей [ад сiлавiкоў]. Калі пачаўся хаос, што [быццам бы] мірным пратэстам можна зарабіць свабоду, да нас першых прыйшлі з ператрусамі, і мы былі вымушаныя з’ехаць. Усё знаходзімся зараз ва Украіне».

Беларус перамагаў ва Украiне ў адзiнаборствах, а цяпер абараняе краіну ад Расii, камандуючы суайчыннiкамi, i збiрае мiльёны праглядаў (мабыць, праз шыкоўныя вусы)

Iгар не служыў у армii, але ж дзякуючы фiзпадрыхтоўцы хутка ўлiўся у ваенны рух i зараз змагаецца, трымаючы ў руках кулямёт. Моцна! 

Крыніцы фота і відэа: Instagram Ігара Номана, Telegram-канал Беларускі Янкі

 

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.