Беларускія бягуны ў Варшаве намалявалі гіганцкую Пагоню працяжнасцю 221 кіламетр! Гэта была эстафета з 12-ці этапаў
У суботу беларускія бягуны падзяліліся ў сацсетках сваім новым перформансам – яны «намалявалі» гіганцкую Пагоню працяжнасцю 221 кіламетр у Варшаве!
З дапамогай фітнэс-трэкера спартсмены з Belarusian Runners Community 26 гадзін бегалі па польскай сталіцы і змаглі начарціць выяву беларускага нацыянальнага сімвала.
Забег праходзіў у фармаце эстафеты, падзеленай на 12 этапаў. На кожны прызначылі адказнага бегуна, вызначылі кропкі і час перадачы эстафеты. Пры гэтым удзельнічаць у эстафеце мог любы ахвочы.
Моцных беларусаў не стрымаць! Жыве Беларусь!