Букмекеры знялі цудоўны промаролік з беларускім саундтрэкам і гульцамі народнай каманды. Як вам?
Маладая беларуская букмекерская кантора Grandsport з’явілася на рынку ў 2021 годзе. На дадзены момант яна не такая вядомая, як канкурэнты, але каб палепшыць сваю пазнавальнасць, маркетолагі кампаніі заключылі некалькі цікавых рэкламных кантрактаў са спартыўнымі клубамі і турнірамі.
Так пачалося супрацоўніцтва з «Крумкачамі», якое перанеслася і ў другі сезон. Зараз лога GG.by размешчана на форме і ў сацсетках клуба, дзе з’явіўся цудоўны промаролік з беларускамоўным музычным трэкам і гульцамі «Крумак»
Зацаніце, як вам? Цікава, чым адкажуць сапернікі?
Вось такой рэкламы нам не хапае! Рэспект GG і @krumkachy pic.twitter.com/UwysPXzxoK
— 🐋Бэзавы Кіт (@iplowboy) 4 сентября 2022 г.