Чэмпіёнская гонка ў АПЛ усё?

0 61

“Усе ў гэтай краіне падтрымліваюць Ліверпуль”

Такія словы прагучалі ад Гвардыёлы, калі яго каманда ўзнялася на першы радок у турнірнай табліцы АПЛ з адрывам у тры пункты. Яго каманда на сваім полі разбіла Ньюкстл, адправіўшы ў сетку варот “сарок” пяць безадказных мячоў. Гэта крупная перамога стала добрым адказам на правал у Лізе Чэмпіёнаў, бо ўлічваючы той псіхалагічны стан, у якім апынулася каманда Гвардыёлы, можна было падумаць, што і ў АПЛ могуць узнікнуць праблемы. Было добра заўважна, што гульцы МанСіці ўсё яшчэ не вераць у тое, што здарылася ў Мадрыдзе. Было заўважна, што яны вельмі засмучаныя і словы Гвардыёлы на пасляматчавай прэс-канферэнцыі, гэта таксама прыкмета засмучанасці. Але на полі ўсяго гэтага небыло, каманда падышла да гульні з прафесіяналізмам і зрабіла сваю справу бездакорна.

Чэмпіёнская гонка ў АПЛ усё?

Дзеючы чэмпіён скарыстаўся нічыёй Ліверпуля і адарваўся ад пераследніка на тры пункты, пры гэтым палепшыўшы розніцу мячоў да +68, што не малаважна ў гонцы за чэмпіёнства.

Пачыналася ўсё не так добра для “сіці”, калі ў пачатку сустрэчы Вуд з Ньюкастла змарнаваў выдатны шанец вывясці сваю каманду наперад, квола прабіўшы пасля пасу Сэн-Максімэна.

Расплата прыйшла праз дзесяць хвілін, калі Рахім Стэрлінг забіў мяч галавоў з вельмі блізкай адлегласці, а бліскучы пас аддаваў Жао Кансэлу. Потым Ляпорт пасля вуглавога апынуўся першы на мячы і на 38-й хвіліне падвоіў перавагу “мяшчан”.

Чэмпіёнская гонка ў АПЛ усё?

Другі тайм аказаўся яшчэ болей пераважлівы па гульні МанСіці і каманда дабіла прыгаломшаны Ньюкастл. Спачатку Родры на 61-й хвіліне адправіў трэцці мяч у сетку варот Дубраўка, скарыстаўшся дакладным навесам ад Дэ Брюйнэ.

Гульня была зробленая, моцная перавага “сіці” па ліку і гульні. МанСіці забіў яшчэ два мячы ў апошнія хвіліны сустрэчы, на 90-й і 90+3 хвілінах. Спачатку Фодэн з пасу Зінчанка, а потым Стэрлінг аформіў дубль, з пасу Грыліша.

Чэмпіёнская гонка ў АПЛ усё?

“Сіці” прадэманстраваў увесь свой клас у атацы, каманда дзейнічала безпамылкова ў кантролі мяча, тым самым не даючы суперніку шанец на гол. Поўная дамінацыя на полі цягам усёй сустрэчы.

Гэта быў ідэальны адказ Гвардыёлы, яго каманда прадэманстравала бліскучую гульню. Яны занялі максімальна выгадную пазыцыю ў барацбе за чэмпіёнства, маючы і лепшую розніцу мячоў і тры пункты перавагі над Ліверпулем.

Але рэха няўдач у Лізі Чэмпіёнаў усё яскравей пераследуе Гвардыёлу на яго трэнерскім шляху. Адсюль, на маю думку, гэтыя каментары пасля бліскучай гульні з Нюкастлам на полі.

"У гэтай краіне ўсе падтрымліваюць Ліверпуль, СМІ і ўвогуле ўсе. Вядома, таму што “Ліверпуль” мае неверагодную гісторыю ў еўрапейскіх спаборніцтвах. Не ў Прэм’ер-лізе, таму што яны выйгралі адну за 30 гадоў, але гэта зусім не праблема. Але мяне не хвалюе, чаго хочуць людзі. Мы павінны набраць дзевяць ачкоў або, можа быць, шэсць, гэта залежыць ад таго, што будзе ў наступных двух гульнях з пункту гледжання розніцы мячоў, але цяпер серада для нас — сапраўдны, сапраўдны, сапраўдны фінал. Наш лёс у нашы рукі, і гэта важна."

Гвардыёла таксама пацвердзіў, што абаронцы Кайл Уокер, Рубен Дыяс і Джон Стоўнз прапусцяць рэшту сезона з-за траўмаў.

"Рубен, Кайл і Джон выбылі да канца сезона. У гэтай сітуацыі гэта не праблема. Калі Родры павінен гуляць на гэтай пазіцыі, гэта не праблема, або хтосці з акадэміі."

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.