Футбол у Лідскім замку. Як гэта было?
У 20-я гады ў Лідзе польскія ўлады, якія атрымалі места пасьля Рыскага міру з бальшавікамі, зарганізавалі футбольнае поле наўпрост на тэрыторыі замку.
Справа ў тым, што ўся іншая зямля была ў прыватных руках, і толькі тэрыторыя замку заставалася без гаспадара. Поле было, напэўна, зусім без травы, таму гэта нагадвала хутчэй флярэнтыйскі футбол. Паколькі ў Воршы замак на той момант быў даўно зруйнаваны расейскімі войскамі, магчымасьці гуляць у ножны шпурляк на замкавай тэрыторыі аршанцы ня мелі. Пра матчы і ўрачыстасьці ў Лідзкім замку можна прачытаць у артыкуле, які выйшаў некалькі год таму: https://by.tribuna.com/tribuna/blogs/drovosek/1635884.html
Фота: https://t.me/orshafans/7392