Футбольны свет падтрымлівае Украіну: ад Ліверпуля да Сафіі і Батумі
Тэма Украіны ў пачатку 2022 года стала адной з самых абмяркоўваемых ва ўсім свеце праз паведамленні заходніх СМІ і афіцыйных асоб аб магчымым шырокамаштабным ўварвані РФ.
У падтрымку Украіны ў многіх гарадах Еўропы выходзілі людзі. Зрэшты, гэтым жэсты не заканчваліся. Фота з акцыі салідарнасці беларусаў Познані.
Яшчэ 16 лютага на Дзень яднання ў грузінскім Батумі падсвяцілі стадыён у колерах украінскага сцяга.
Падчас чарговага тура чэмпіянатаў у Англіі на стадыёнах заўважылі як мінімум два ўкраінскія сцягі. Фота сіне-жоўтага сцяга на «Энфілдзе» і на матчы «Сток Сіці» з Чэмпіёншыпа.
Банер «падтрымайце Кіеў» быў і на матчы бельгійскага вышэйшага дывізіёна «Шарлеруа» – «Роял Уніён».
Маштабнай акцыяй у падтрымку Украіны адзначыліся ультрас балгарскага клуба «Леўскі», якія разгарнулі сіне-жоўты сцяг на матчы з «Лакаматывам» Плоўдзіў.
Фото: Интерпрессньюс, Ajara PMC, фейсбук Марічки Падалко, twitter/EChymera, Buckarobanza, ZoryaLondonsk, Синя Варна