Гандбол. Уладзімір Канаплёў: кіраўнік дзяржавы ставіў перад намі задачу — быць мінімум бронзавымі прызёрамі Алімпіяды  

0 7

Кіраўнік БФГ Уладзімір Канаплёў распавёў, чаму мужчынская зборная Беларусі імкнецца на Алімпіяду.
Зразумела, што калісьці розум возьме верх і нашы спартсмены вернуцца на міжнародныя турніры. Як вы думаеце, мара аб выступленні беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях спраўдзіцца?Усе гэтыя гады мы разам ішлі да гэтай мары. Але рэалізаваць яе вельмі складана. Гандбол у свеце развіваюць больш за 190 краін. Наймацнейшыя каманды сканцэнтраваны ў Еўропе. А на Алімпійскія гульні трапляе толькі 12 каманд. Самае галоўнае, што мы за ўсе гэтыя гады сталі рыхтаваць моладзь, была праведзена вялікая работа. Прэзідэнт міжнароднай федэрацыі Хасан Мустафа ў мяне неяк спытаўся, чаму я так імкнуся на Алімпійскія гульні, калі наша каманда і так сярод найлепшых. Я яму патлумачыў, што кіраўнік дзяржавы ставіць перад намі задачу — быць мінімум бронзавымі прызёрамі. Мустафа задумаўся. Мы падвялі сваіх хлопцаў да таго, каб яны маглі змагацца за пуцёўку на Алімпіяду. І яны маглі яе ўзяць. У нас добры склад гульцоў, у нас моцны трэнерскі штаб. Некаторыя могуць сцвярджаць, што Шаўцоў як трэнер састарэў. Але Шаўцоў прафесіянал, які ўвесь час развіваецца, і ў яго ёсць маладыя калегі. Уладзіслаў Кулеш, Арцём Каралёк, Мікіта Вайлупаў, Вадзім Гайдучэнка, Андрэй Юрынак, Вячаслаў Бохан — у нас шмат класных перспектыўных гандбалістаў. І гэтае адхіленне зблытала нам усе планы. Самае крыўднае, што Еўрапейская і міжнародная федэрацыі маглі за нас пазмагацца. Але яны ўсе схілілі галовы перад Міжнародным алімпійскім камітэтам. У кулуарах нам спачуваюць, але палітыка, на жаль, перамагае. Але, нягледзячы ні на што, мы не губляем надзеі і гадуем маладое пакаленне, каб вярнуцца на міжнародную арэну яшчэ мацнейшымі, — цытуе Канаплёва «Звязда».

Гандбол.  Уладзімір Канаплёў: кіраўнік дзяржавы ставіў перад намі задачу — быць мінімум бронзавымі прызёрамі Алімпіяды
 

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.