«Гарыце ў пекле, с####я оркі!» Хакеры ўзламалі трансляцыю матчу Уэльс – Украіна і пачалі паказваць расейскую прапаганду

0 6

Зборная Украіны спынілася за крок ад чэмпіянату свету-2022. Пры гэтым вырашальны матч некаторыя тэлегледачы не змаглі паглядзець поўнасцю. Сэрвіс OLL.TV, дзе паказвалі фінал плэй-оф кваліфікацыі, падвергнуўся хакерскаму нападу. Замест матчу ў эфіры з’явіліся расейскія прапагандысцкія каналы.

Акрамя таго, замест лагатыпаў каналаў «Футбол 1», «Футбол 2» і Eurosport усплыла лога канала «Расія 1». Каментатар матчу Віктар Вацко эмацыйна адрэагаваў на гэта: «Гарыце ў пекле, с####я оркі! Проста гарыце ў пекле, тварюкі! Жадаю вам застацца без футбола назаўжды да канца вашых дзён! Вылюдкі!»

Сам матч завяршыўся перамогай Уэльсу з лікам 1:0. Адзіны мяч у свае вароты на 34-й хвіліне забіў Андрэй Ярмоленка.

Праз шэсць хвілін Ярмоленка атрымаў па назе ў валійскай штрафной ад Джо Алена. Аднак пасля кансультацыі з ВАР арбітр Матэу Лаос паставіць пенальці не вырашыўся. 

Усяго за матч украінцы нанеслі па варотах 24 удары, але нават гэтага не хапіла, каб забіць хаця б адзін мяч.

Падчас гульні на «Кардыф Сіці Стэдыум» было добра чуваць фанатаў зборнай Украіны. Госці як звычайна гучна падтрымлівалі сваіх футбалістаў, аднак гэтага аказалася мала. На ЧС-2022 ляцяць Гарэт Бэйл і Ко. 

«Гарыце ў пекле, с####я оркі!» Хакеры ўзламалі трансляцыю матчу Уэльс – Украіна і пачалі паказваць расейскую прапаганду

«Гарыце ў пекле, с####я оркі!» Хакеры ўзламалі трансляцыю матчу Уэльс – Украіна і пачалі паказваць расейскую прапаганду

«Гарыце ў пекле, с####я оркі!» Хакеры ўзламалі трансляцыю матчу Уэльс – Украіна і пачалі паказваць расейскую прапаганду

«Гарыце ў пекле, с####я оркі!» Хакеры ўзламалі трансляцыю матчу Уэльс – Украіна і пачалі паказваць расейскую прапаганду

«Гарыце ў пекле, с####я оркі!» Хакеры ўзламалі трансляцыю матчу Уэльс – Украіна і пачалі паказваць расейскую прапаганду

Відэа: Инсайдер UA

Фота: Gettyimages.com

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.