Калі б дэмакратыя была спортам, то Беларусь стала б адной з апошніх краін свету. Мы трапілі ў топ-150 💪
Даследчы цэнтр Economist Intelligence Unit апублікаваў штогадовы індэкс дэмакратыі ў сьвеце.146-е месца з 167 займае Беларусь. Наша краіна размясцілася паміж Суданам і Гвінеяй. Паўночнай Карэі (1,08).
Але не спяшайцеся засмучацца, наша краіна узнялася на два радкі ў параўнанні з мінулым годам. Аднак пры гэтым індэкс дэмакратыі за апошні год знізіўся з 2,59 да 2,41. Лукашэнкаўскую Беларусь абышлі і суседзі (Украіна — 86 месца, Расея — 124 месца) і краіны Цэнтральнай Азіі (Кіргізстан і Казахстан). Прыкладна такое ж значэньне індэксу дэмакратыі, як Беларусь, мае Ўзбэкістан.
Гэта азначае, што ў Беларусі ўсталяваўся кансалідаваны аўтарытарны рэжым. Аналітыкі кажуць, што краіны з індэксам ніжэйшым за 4 балы можна назваць аўтарытарнымі. Самая кепская сытуацыя з дэмакратыяй, паводле справаздачы Economist Intelligence Unit, — у Афганістане (індэкс — 0,32), М’янме (1,02) і і Паўночнай Карэі (1,08) 🔝 Топ-5 краін: Нарвегія, Новая Зеландыя, Фінляндыя, Швецыя, Ісландыя.