Калі срэбра вартае золата. На этапе серыі GT World Challenge Europe бліснулі не толькі прафесіяналы

0 4

Фота: gt-world-challenge-europe.com

Другі этап сезону і першы ў фармаце Sprint серыі GT World Challenge Europe выявіў, што перамагаць здольныя не толькі дзейсныя чэмпіёны Шарль Віртс і Дрыс Вантор з каманды WRT і нават не толькі прафесійныя гоншчыкі катэгорыі Pro Cup.

Калі срэбра вартае золата. На этапе серыі GT World Challenge Europe бліснулі не толькі прафесіяналы

Як было зразумела яшчэ два месяцы таму, і як робіцца ўсё болей відавочным з кожным днём, дакладна не здольная перамагаць другая армія ў свеце. Украінцы жартуюць, што яна не магутная, а проста вялікая (па колькасці, а не ў тым сэнсе, што нечага вартая). На вялікі жаль, забіваць, гвалціць і рабаваць у яе пакуль што атрымліваецца.

Больш за два месяцы Украіна пакутуе ад фашысцкай навалы і мужна і гераічна змагаецца з ёй. І абавязкова вызваліць усе часова захопленыя тэрыторыі і атрымае ваенную перамогу. Маральную ж яна ўжо атрымала, усяму свету паказаўшы свой моцны і нязломны дух. Прычым гаворка не толькі пра прафесійных вайскоўцаў, а пра ўвесь народ.

Украінцы перамогуць і абароняць сваю зямлю і сваю волю. Чым магчыма, ім будуць дапамагаць і беларусы. Мы шануем нашых сяброў і суседзяў і прагнем добрых адносін з імі. Нам сорамна, што мясцовы калгасны дыктатар стаў змоўшчыкам расійскага, і пусціў ворага на нашу зямлю, з якой ён напаў на Украіну. Але мы не саўдзельнікі злачынства, і некаторыя з нас абараняюць украінцаў са зброяй у руках, змагаючыся і за нашу свабоду. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Натуральна, расійская ваенная агрэсія супраць Украіны паўплывала на адносіны да расіян ва ўсім свеце і ва ўсіх сферах. У прыватнасці, многім з іх прыйшлося сысці з сусветных аўтагонак. Тыя нямногія, што засталіся, выступаюць цяпер пад нейтральнымі сцягамі. Як, напрыклад, Цімур Багуслаўскі, які працягвае выступаць у серыі GT World Challenge Europe за каманду Akkodis ASP у адным экіпажы на Mercedes-AMG GT3 пад нумарам 89 з італьянцам Рафаэле Марчэла.

Застаецца спадзявацца, што Цімур – чалавек сумленны і называць рэчы сваімі імёнамі не баіцца. Тады за яго можна нават шчыра парадавацца, бо ён з Марчэла перамог у другой гонцы этапу ў брытанскім Брэндс-Хэтчы. А вось у першай адбылася сапраўдная сенсацыя – у ёй даволі нечакана перамаглі Уліс дэ Паў і П’ер Александр Жан з пяцьдзесят трэцяга экіпажа каманды AF Corse.

Калі срэбра вартае золата. На этапе серыі GT World Challenge Europe бліснулі не толькі прафесіяналы

Бельгіец і француз і ёсць той самы срэбраны экіпаж, які здзівіў усіх яшчэ ў кваліфікацыі, заваяваўшы поўл у першым заездзе (абодва праходзілі ў нядзелю, дарэчы). Ну і ў самой гонцы абодва выдатна справіліся з задачай – увесь час кантралявалі на сваёй Ferrari 488 GT3 адрыў ад супернікаў і фінішавалі першымі. Другое месца занялі Дрыс Вантор і Шарль Віртс, якія перамаглі ў Імале разам з Кэвінам ван дэр Ліндэ. Ну а замкнулі першую тройку Марчэла з Багуслаўскім, якія свой адказ нарыхтоўвалі для другога заезду.

Першы ж запомніўся яшчэ і буйной аварыяй на самым старце. Перад першым паваротам адбыўся кантакт паміж партнёрамі Віртса з Ванторам і Багуслаўскага з Марчэла. Паляк Ігар Валілка з восемдзесят шостага экіпажа Akkodis ASP, у якім таксама выступае румын Петру Разван Умбрарэску, сутыкнуўся з трыццаць трэцяй Audi R8 LMS Evo II GT3 Жана-Бапціста Сіменаўэра (ён у той момант і знаходзіўся за стырном) і Крыстафера Міса.

Прычым перапала і трыццатаму экіпажу WRT Бенжаміна Гётэ і Томаса Нойбаўэра (машынай у той момант кіраваў першы з іх). У выніку абодва сястрынскія экіпажы апынуліся ў гравіі і сышлі з дыстанцыі, а Валілка гонку працягнуў, але пазней яго экіпаж атрымаў 10-секундны штраф Stop&Go, у выніку чаго фінішаваў толькі дваццатым.

Ну а ў другой гонцы ад самага пачатку саліраваў ужо экіпаж Марчэла і Багуслаўскага, якія ў сваю чаргу стартавалі з поўлу. Яны ўжо выступаюць якраз у заліку Pro, таму прадэманстравалі майстар-клас, рэабілітаваўшыся пасля сходу ў тым жа Брэндс-Хэтчы на апошнім кругу ў мінулым годзе, калі яны страцілі перамогу. Калі дэ Паў з Жанам у першай гонцы перамаглі з перавагай перад Віртсам і Ванторам у 1,290 секунды, то італьянец з расіянінам усё таму ж бельгійскаму дуэту, які ізноў фінішаваў другім, «прывезлі» ужо болей за шэсць з паловай секунд. Трэцяе месца занялі іх калегі па камандзе Жуль Гунон і Джым Пла з восемдзесят восьмага экіпажа.

Калі срэбра вартае золата. На этапе серыі GT World Challenge Europe бліснулі не толькі прафесіяналы

Зразумела, нельга не звярнуць увагу на выступленне сорак шостага экіпажа WRT, у якім, як вынікае з нумара, разам з Фрэдэрыкам Вервішам выступае легендарны Доктар – Валянціна Росі. Шматразовы чэмпіён MotoGP схібіў на піт-стопе ў Імале, праз што яго з тым жа Вервішам і Ніка Мюлерам экіпаж заняў тады толькі сямнаццатае месца. Але ў Вялікабрытаніі Вале памылак ужо не дапускаў. І калі першую гонку яны з Вервішам скончылі не тое, каб выдатна – трынаццатымі, то ў другой сталі ўжо восьмымі, адкрыўшы ачковы рахунак. У асабістым заліку GT World Challenge Europe яны цяпер дваццатыя з двума ачкамі.

Лідзіруюць жа Вантор і Віртс, у якіх 50 балаў, што толькі на пяць болей, чым у Марчэла, які аднаасобна займае другую пазіцыю. Гэтак жа ў адзіноце на трэцім радку Гунон, у якога 35 ачкоў. WRT узначальваюць камандны залік, маючы 52 ачкі. Akkodis ASP з 45 баламі другія, а замыкае першую тройку калектыў Tresor by Car Collection, у якога 27,5 ачка.

Калі срэбра вартае золата. На этапе серыі GT World Challenge Europe бліснулі не толькі прафесіяналы

Наступны этап серыі GT World Challenge Europe пройдзе на трасе Маньі-Кур у Францыі 13-15 мая ізноў жа ў фармаце Sprint.

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.