Красуні-заўзятаркі стварылі жаночую каманду «Крумкачоў»!
Ютуб-канал «Крумкачоў» выходзіць за межы асноўнай каманды! Новы відэаролік распавядае пра жаночы «філіял» клуба з шыкоўнай назвай «Krumka cheeks».
Прыхільніцы «Крумкачоў» — эканамісты, айцішніцы, студэнткі, маркетолагі, юрысты, інжынеры — стварылі сваю каманду напрыканцы 2021-га. І вось ужо больш за паўгода яна існуе амаль што ў прафесійным фармаце — з рэгулярнымі трэніроўкамі і нават трэнерам…
Праглядзеўшы гэты выпуск, вы даведаецеся:
— да каго з зорак мужчынскага футбола падобныя гульцы «Крумкачыкс»;
— як ацэньваюць уменні дзяўчат футбалісты мужчынскай каманды «Крумкачоў» Ян Камароў і Паша Лісюк, якія правялі ім майстар-клас;
— ці праўда, што кажная заўзятарка марыць выйсці замуж за футбаліста;
— калі «Krumka cheeks» правядуць першую гульню ў сваёй гісторыі;
Спойлер: гэта здарыцца ўжо тады, калі выпуск набярэ больш за 1500 праглядаў.
😉 Напрыканцы, як заўжды, конкурс з суперпрызам!
Источник: ФК «Крумкачы»