Ліверпуль выдзірае тры пункты ў Астан Вілі

0 15

Пяць замен у стартавым складзе Ліверпуля ў параўнанні з гульнёй супраць Тотэнгэма, гэта позірк на фінал кубка Англіі, але больш верагодна, простая ратацыя, бо графік у “чырвоных” проста шалёны. На лаўцы застаўся Махамед Салах, Джордан Хендарсан, зусім адсутнічаў Робертсан. Месца ў пары з Ван Дэйкам заняў Маціп.

Гэта звычная фармацыя для Клопа 4–3–3, супраць якой Стывен Джэрард выстаўляе 4–3–1–2 робячы дзве замены ў параўнанні з мінулай гульнёй супраць Бёрнлі. На полі з’яўляецца Філіпэ Каўціньё і Накамба.

Гульня чакалася напружаная, Джэрард змог наладзіць пэўныя аспекты ў гульні сваёй каманды і яна выглядае даволі збалансавана, добра прэсенгуе і контр-атакуе. У атацы дзейнічаюць якасныя футбалісты, сярод якіх былы гулец Ліверпуля — Філіпе Каўціньё, ён дапамагае Ўоткінсу і Інгзу.

Ліверпуль выдзірае тры пункты ў Астан Вілі

Першы тайм.

Гаспадары забілі вельмі хуткі мяч, ужо на 3-й хвіліне адзначыўся Дуглас Луіс. Гэта была зацяжная атака “вілы”, спачатку доўгі пас знайшоў Ўоткінса, той добра прыняў мяч і адарваўся ад абаронцы і прабіў, выдатны паратунак у выкананні Алісана пакінуў нулі на табло, але атака працягнулася, мяч адляцеў на правы фланг, адкуль пайшоў навес у штрафную і апынуўся злева, адкуль Дзінь зрабіў навес ізноў у штрафную, дзе Луіс у верхавой дуэлі перагуляў Маціпа і пасля таго, як Алісан адбіў мяч перад сабой, усё той жа Луіс дабіў яго ў пустыя вароты. 1–0 на карысць гаспадароў, лепшага пачатку яны і не чакалі.

Ліверпуль выдзірае тры пункты ў Астан Вілі

Так, гэта была неахайная гульня з боку Ліверпуля. Спачатку каманда згубіла мяч у сярэдзіне поля, потым пасля ўдара Ўоткінса падбор застаўся за гаспадарамі, пасля навесу ізноў жа, падбор за гаспадарамі і не вельмі ўпэўненая гульня ў абароне прыводзіць да голу. Госці чакалі, што пралунае свісток, але суддзя быў няўхільны ў прыняцці рашэння, гол залічаны.

Але адказ не заставіў сябе доўга чакаць. Ужо на 6-й хвіліне Ліверпуль выроўнівае лік. Каманда Клоппа зарабіла штрафны ўдар, які выконваў Александр-Арнольд, пасля чаго Мінгс наступіў на мяч у сваёй штрафной і згубіў кантроль над ім, Маціп накрыў вынас і да мяча кінуўся Жота, які праштурхнуў яго на Ван Дэйка, той прабіў паўз брамніка і Маціп адправіў мяч у вароты. 1-1, хуткі адказ Ліверпуля.

Ліверпуль выдзірае тры пункты ў Астан Вілі

Так, Ліверпуль пачаў сустрэчу не выдатным чынам, але хутка змог выбрацца са складанага становішча, гэта тое, што так патрэбна было камандзе Клопа. Усе разумелі, што далей проста не будзе.

“Чырвоныя” працягвалі свае наступальныя акцыі. Пасля свайго забітага голу ў іх было некалькі падыходаў, пакуль на 20-й хвіліне Манэ, ледзь, не вывяў гасьцей наперад, Сенегальцу не хапіла зусім трошкі пасля яго ўдару галавой.

А ўжо ў наступнай атацы гаспадароў, Ўоткінс прэсінгаваў Бэкера і той памыліўся пры перадачы мяча на партнёра, але брамніку Ліверпуля пашанцавала і мяч адляцеў яму ў ногі, пасля чаго ён выбіў яго падалей. А праз некалькі хвілін Фабінья атрымаў пашкоджанне і прыйшлося яго мяняць на Хэндарсана.

Каманды стараліся гуляць у атакуючы футбол, было шмат падыходаў і спробаў, але такіх момантаў, які змарнаваў Набі Кейта на 34-й хвіліне не было болей ні ў кога. Трэнт аддаў зручную і дакладную перадачу ў самы цэнтр штрафной дзе знаходзіўся адзін Кейта, але той проста махнуў міма мяча. Жудасны, жахлівы момант, Кейта не разумее, як так сталася, што ён не патрапіў па мячу.

На 43-й хвіліне Кёрціс Джонс перахапіў мяч, які пасаваў Накамба і прабіваў на тэхніку з метраў 25-ці, але Марцінас у прыгожым скачку злавіў мяч.

Канцоўка была за Ліверпулем, яны стварылі моманты, якія павінны былі завершыцца прынамсі адным голам, але лік захаваўся той, што ўсталяваўся на 6-й хвіліне. 1–1 і трэнеры бягом накіроўваюцца ў распранальні, каб скарэктаваць дзеянні сваіх каманд.

Другі тайм.

Другі тайм і мы бачым іншы Ліверпуль. Каманда змагла адсунуць гульню ад сваіх варот і ўзяць мяч пад кантроль. У першым тайме ў “вілы” было 5 ці 6 небяспечных падыходы, а вось з пачатку другога тайма, я не прыпомню і аднаго, які б мог прыцягнуць увагу. Ліверпуль стаў дзейнічаць болей спакойна, мяч рухаўся куды хутчэй і куды дакладней, былі выключаныя неабавязковыя памылкі, каманда змагла ўпэўненей выходзіць з-пад прэсінга Астан Вілы. Клоп нібыта ўключыў рычажок канцэнтрацыі ў сваёй каманды.

На трыбунах можна было заўважыць занепакоеныя твары заўзятараў Ліверпуля і гэта было натуральна, бо ўжо прайшла гадзіна сустрэчы, а каманда не магла ніяк выйсці наперад. Напруга спала на 65-й хвіліне, калі рэзкая атака “чырвоных” завершылася ўзяццем варот “вілы”.

Ліверпуль накрывае гаспадароў пасля ўкідання мяча з аўта, Алькантара блакуе пас, мяч адным дотыкам на Жоту аддае Манэ, Жота таксама ў дотык робіць бліскучую перадачу на Дзіаса, той пасля невялічкай паўзы робіць не меней бліскучую і вельмі дакладную перадачу на Манэ, які ў атачэнні абаронцаў “вілы” робіць ківок галавой і з блізкай адлегласьці забівае другі гол Ліверпуля. 1–2 госці выходзяць наперад, шыкоўная, маланкавая атака каманды Клопа, усё было разгулянна як па нотах і Манэ забівае 15 гол у гэтым сезоне АПЛ.

Ліверпуль выдзірае тры пункты ў Астан Вілі

Ліверпуль вядзе і мае тры пункты ў рэжыме анлайн. Чэмпіёнская гонка ажывае наноў, але застаецца гуляць яшчэ каля 30-ці хвілін з улікам дадатковага часу, а перавага “чырвоных” усяго ў адзін мяч.

І вось на 70-й хвіліне Дэні Інгз мог забіць свайму калішняму клубу, але пасля цудоўнага паса ад Ўоткінса, Інгз зрабіў адзін неахайны дотык і гэта заўважыў Алісан Бэкер, ён шпарка выбег насустрач нападніку, каб заблакаваць ягоны ўдар. Небяспечная атака “вілы” і бліскучая гульня брамніка Ліверпуля.

Ліверпуль выдзірае тры пункты ў Астан Вілі

Праз некалькі хвілін на полі з’яўляецца Салах і ў першай жа сваёй атацы ён у зацятай барацьбе амаль выходзіць на рандэву з брамнікам, але крыху не хапае хуткасці.

Апошнія дзесяць хвілін, Астан Віла спрабуе адгуляцца. Яны ціснуць на Ліверпуль і ў іх з’яўляюцца моманты, але заўжды не хапае завяршальнага ўдара. Дэні Інгз нават забіў, але было беспярэчнае становішча паза гульнёй. Ліверпуль учапіўся ў патрэбны ім вынік і абараняе лічбы на табло.

Лунае фінальны свісток. Ліверпуль здабывае такую цяжкую і такую важлівую перамогу.

Ліверпуль выдзірае тры пункты ў Астан Вілі

Вынік.

Ліверпулю прыйшлося сапраўды змагацца за гэтыя тры пункты, яны прайгравалі ўжо на 3-й хвіліне, але змаглі хутка выраўняць лік, а што болей важліва, выраўняць саму гульню. У другім тайме, Ліверпуль быў вельмі добры, яны забілі пераможны гол і добра абараняліся, за выключэннем пары момантаў, але там бліскучыя паратункі рабіў Алісан Бэкер.

Заўзятары Астан Вілы пляскалі ў ладкі, яна былі ўдзячныя сваёй камандзе і Стывіну Джэрарду. Добра бачна, што каманда Джэрарда мае свой стылі, яны спрабуюць гуляць у атакуючы футбол і варта чакаць наступнага сезона, каб паглядзець на каманду, перадсезонне якой правядзе малады англійскі трэнер.

У сераду МанСіці гуляе выяздную гульню супраць Вулвэргэмптан. Ліверпуль цяпер мае 86 пунктаў, як і каманда Гвардыёлы, але па розніцы мячоў “мяшчане” на першым радку. Можна было б падумаць да пачатку гульні, што Ліверпуль паспрабуе зрабіць розніцу мячоў, але ім прыйшлося цяжкім трудом здабываць пераможны вынік, аб розніцы прыйдзецца клапаціцца ў наступных сустрэчах, калі гэта спатрэбіцца.

Ліверпуль забіў 43 галы ў гасцявых сустрэчах гэтага сезона, толькі аднойчы яны забівалі болей(48) у сезоне 2013–2014, тады яны занялі другое месца, паступіўшыся толькі Манчэстар Сіці.

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.