Не толькі ў вёсцы Лукашэнкі будуюць спартовыя арэны – у Венгрыі руліць яго таварыш з вельмі падобнымі замашкамі (Пуцін, ціск на медыя, узбагачэнне набліжаных)

0 5

Паглядзіце на гэты фотаздымак. Як думаеце, што гэта?

Не толькі ў вёсцы Лукашэнкі будуюць спартовыя арэны – у Венгрыі руліць яго таварыш з вельмі падобнымі замашкамі (Пуцін, ціск на медыя, узбагачэнне набліжаных)

Калі прачыталі загаловак, то ўжо зразумелі, што стадыён. І ён сапраўды выглядае настолькі прыгожа. Увечары падчас матчаў, калі запальваюцца агні, арэна выглядае яшчэ прыгажэй. Так што я накіраваўся ў Фельчут паглядзець на «Панча-Арэну» знутры.

Панча – гэта мянушка Ферэнца Пушкаша, найлепшага венгерскага футбаліста ў гісторыі. Пасля Будапешцкай восені ў 1956 годзе, калі савецкія войскі расстралялі венграў, якія пратэставалі супраць дыктатуры і рэпрэсій, Пушкаш вырашыў застацца ў Іспаніі. Там ён стаў легендай «Рэала», пяць разоў выйграў чэмпіянат Іспаніі, тройчы – Кубак Еўрапейскіх чэмпіёнаў і аформіў покер у фінале КЕЧ-1960. Ферэнц Пушкаш стаў легендай пры жыцці, і няма нічога дзіўнага ў тым, што ў венгерскім футболе ці ледзь не ўсё запар называюць у яго гонар.

Не толькі ў вёсцы Лукашэнкі будуюць спартовыя арэны – у Венгрыі руліць яго таварыш з вельмі падобнымі замашкамі (Пуцін, ціск на медыя, узбагачэнне набліжаных)

Звонку «Панча-Арэна» выглядае так, нібы я апынуўся ў Шыры. Магчыма, недзе непадалёк блукае Гэндальф ці Більба Бэгінс.

Арэну будавалі па чарцяжах архітэктара Імрэ Макавеца – ён не дажыў да будаўніцтва стадыёна, але яго ідэі і праца леглі ў аснову з невялікімі зменамі. «Панча-Арэна» ледзьве не напалову пабудаваная з дрэва, яно тут паўсюль – гэта таксама стыль Макавеца, які імкнуўся кожны свой будынак рабіць больш «прыродным».

Не толькі ў вёсцы Лукашэнкі будуюць спартовыя арэны – у Венгрыі руліць яго таварыш з вельмі падобнымі замашкамі (Пуцін, ціск на медыя, узбагачэнне набліжаных)

Звонку стадыён выглядае як казачны замак. Унутры для прыгажосці лепш дачакацца вечара – тады ўключаецца святло, і «Панча-Арэна» выглядае казачна.

Не толькі ў вёсцы Лукашэнкі будуюць спартовыя арэны – у Венгрыі руліць яго таварыш з вельмі падобнымі замашкамі (Пуцін, ціск на медыя, узбагачэнне набліжаных)

У мяне атрымалася нават занадта казачна. Незадоўга да пачатку матча пачалася навальніца, з-за якой старт адклалі амаль на гадзіну, каб не гуляць пад маланкамі і моцнай залевай.

Не толькі ў вёсцы Лукашэнкі будуюць спартовыя арэны – у Венгрыі руліць яго таварыш з вельмі падобнымі замашкамі (Пуцін, ціск на медыя, узбагачэнне набліжаных)

Такі вось прыгожы помнік кумаўству. Чаму кумаўству? Бо стадыён пабудаваны ў вёсцы, дзе правёў сваё дзяцінства цяперашні прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан.

Не толькі ў вёсцы Лукашэнкі будуюць спартовыя арэны – у Венгрыі руліць яго таварыш з вельмі падобнымі замашкамі (Пуцін, ціск на медыя, узбагачэнне набліжаных)

Яго дом знаходзіцца ў 50 метрах ад стадыёна. «Панча-Арэну» будаваў сябар дзяцінства Орбана Лерынц Месараш. Яны разам хадзілі ў школу, потым разам гулялі за моладзевыя каманды «Фельчута». У 2010 годзе Орбан зноў стаў прэм’ер-міністрам Венгрыі (яго першы тэрмін быў у 1998-2002). З гэтага моманту яго сябар пачаў рэзка багацець: калі ў 2010-м бізнес Месараша быў стратным, то ў 2022-м ён быў самым багатым венгерцам з маёмасцю ў 1,3 млрд даляраў.

Орбан жа свой запал да футбола з прыходам у палітыку не страціў. З 1998 года ён не прапусціў ніводнага фіналу Лігі чэмпіёнаў і чэмпіянату свету, яго першы замежны візіт на пасадзе прэм’ер-міністра быў футбольным, а з 2010 года ён пачаў актыўна будаваць стадыёны ў Венгрыі. Больш за тое, праз гульню за «Фельчут» прэм’ер Орбан пераносіў паседжанні ўрада.

Не толькі ў вёсцы Лукашэнкі будуюць спартовыя арэны – у Венгрыі руліць яго таварыш з вельмі падобнымі замашкамі (Пуцін, ціск на медыя, узбагачэнне набліжаных)

Акрамя арэны ў яго роднай вёсцы былі пабудаваныя або рэканструяваныя стадыёны «Ферэнцвараша», «Фехервара», «Кішварды», «Ганведа», МТК, «Дэбрэцэна», «Д’ёра», «Мезакёвешда», «Пакша» – фактычна абнавілася ўся вышэйшая ліга і нават больш. Таксама быў пабудаваны нацыянальны стадыён для зборнай, які прымаў матчы Еўра-2020.

Нешта гэта ўсё нагадвае, праўда?

Не толькі ў вёсцы Лукашэнкі будуюць спартовыя арэны – у Венгрыі руліць яго таварыш з вельмі падобнымі замашкамі (Пуцін, ціск на медыя, узбагачэнне набліжаных)

Праўда, любоў да хакея ў былога прэзідэнта Беларусі мае больш меркантыльны налёт. У 1998 годзе зборная Беларусі па хакеі даволі сенсацыйна выйшла ў чвэрцьфінал Алімпіяды (па дарозе накідалі немцам 8 шайб, а французам 4). Пасля гэтага ў Гродне быў дабудаваны лядовы палац, які не маглі скончыць восем гадоў, з’явіліся лядовыя арэны ў Віцебску, Мінску, Магілёве, Гомелі, Брэсце. З-за поспеху ў Солт-Лэйк-Сіці, дзе зборная Беларусі ў асноўным раўндзе перамагла толькі раз, але ў чвэрцьфінале адолела шведаў, галоўны будаўнік лядовых палацаў зусім з’ехаў з глузду. Пасля гэтага Лукашэнка канчаткова пачаў «хакеізацыю» Беларусі.

Не толькі ў вёсцы Лукашэнкі будуюць спартовыя арэны – у Венгрыі руліць яго таварыш з вельмі падобнымі замашкамі (Пуцін, ціск на медыя, узбагачэнне набліжаных)

І на свае родныя мясціны не забыўся. Напрыклад, у 2016 годзе ў Шклове, дзе Лукашэнка некалі сумленна абіраўся (рэдкі выпадак для яго) дэпутатам, пабудавалі лядовы палац за 16 млн даляраў. Цяпер гэты бетонны «халадзільнік» вісіць якарам на горадзе, бо нават вывесці на самаакупнасць арэну на 315 гледачоў 11 сеансамі масавага катання ў месяц вывесці нерэальна – не кажучы ўжо пра тое, каб адбіць выдаткі на будаўніцтва.

У вёсцы Александрыя, дзе калісьці жыў Лукашэнка, цяпер ладзяць фэст Купалле – туды ў прымусовым парадку зганяюць розныя дзяржаўныя (або тыя, якія залежаць ад дзяржавы) арганізацыі, каб імітаваць «свята». Прапагандысты з усіх сілаў імкнуцца рабіць са «свята» цікавую ўсім падзею, але атрымліваецца слабавата.

У той жа Александрыі пабудавалі спартыўны комплекс са стадыёнам, тэнісным кортам, валейбольнай пляцоўкай і басейнам.

Не толькі ў вёсцы Лукашэнкі будуюць спартовыя арэны – у Венгрыі руліць яго таварыш з вельмі падобнымі замашкамі (Пуцін, ціск на медыя, узбагачэнне набліжаных)

Праўда, у адрозненне ад венгерскай вёскі ў Александрыі хоць які-небудзь густ адсутнічае, з-за чаго ўсе пабудовы і мерапрыемствы адпавядаюць у лепшым выпадку «аграгламуру», а часцей – «агратрэшу».

Але паміж Орбанам і Лукашэнкам значна больш агульнага, чым адна толькі любоў да спорта.

Не толькі ў вёсцы Лукашэнкі будуюць спартовыя арэны – у Венгрыі руліць яго таварыш з вельмі падобнымі замашкамі (Пуцін, ціск на медыя, узбагачэнне набліжаных)

Пасля жніўня 2020-га Венгрыя не прызнала Лукашэнку прэзідэнтам і далучылася да новых санкцый ЕС супраць рэжыма. Аднак у 2021 годзе кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта сустрэўся з Макеем – пазней на дыскусіі з Ціханоўскай ён апраўдваўся, што «гэта не значыць, што Венгрыя не падтрымлівае беларусаў».

Ёсць яшчэ адзін добры маркер, які паказвае, што паміж Венгрыяй і рэжымам Лукашэнкі застаюцца сувязі. Апошнія два гады Лукашэнка ўсе «недружалюбныя краіны» віншуе са святамі, звяртаючыся да «народа», а не прэзідэнта ці прэм’ер-міністра, як прынята ў дыпламатыі. Напрыклад, віншуючы Украіну з Днём Незалежнасці, ён звярнуўся да «народа Украіны», а не прэзідэнта Зяленскага і ўкраінцаў.

Але з галоўным нацыянальным святам Венгрыі – Днём святога Іштвана – Лукашэнка павіншаваў прэзідэнтку Каталіну Новак і прэм’ер-міністра Віктара Орбана. А за некалькі месяцаў да гэтага віншаваў Орбана з перавыбраннем на пасаду прэм’ер-міністра.

Не толькі ў вёсцы Лукашэнкі будуюць спартовыя арэны – у Венгрыі руліць яго таварыш з вельмі падобнымі замашкамі (Пуцін, ціск на медыя, узбагачэнне набліжаных)

У 2021 годзе «Рэпарцёры без межаў» уключылі Орбана ў спіс ворагаў прэсы (адзінага сярод кіраўнікоў краiн ЕС) – разам з Лукашэнкам, Пуціным, Асадам і яшчэ 33 дыктатарамі, якія абмяжоўваюць свабоду слова. Зараз многія называюць Орбана «траянскім канём Пуціна ў ЕС». Венгрыя 26 дзён тармазіла прыняцце шостага пакета санкцый і атрымала амаль поўнае вызваленне ад нафтавага эмбарга – гэта значыць, венгры працягнуць купляць расійскую нафту. У той самы час Венгрыя адмовілася дапамагаць Украіне зброяй, аргументуючы тым, што так закарпацкія венгры Украіны нібыта будуць пад пагрозай (быццам зараз яны ў бяспецы).

Адначасова з гэтым у венгерскіх дзяржаўных СМІ (а яны таксама кантралююцца Орбанам або набліжанымі да яго алігархамі) перыядычна выходзяць навіны, якія не адрозніць ад лукашэнкаўскай або пуцінскай прапаганды – пра «нацыстаў» ва Украіне і іншую лухту. Не дзіўна, што паводле леташняга апытання 43% венграў станоўча ставяцца да Пуціна (для параўнання – станоўча да яго ставяцца 10% палякаў і 25% чэхаў). Пры гэтым 44% выбарнікаў Орбана не лічаць напад Расіі на Украіну праявай агрэсіі – яны паўтараюць за прапагандай і называюць гэта «абаронай».

Не толькі ў вёсцы Лукашэнкі будуюць спартовыя арэны – у Венгрыі руліць яго таварыш з вельмі падобнымі замашкамі (Пуцін, ціск на медыя, узбагачэнне набліжаных)

За 12 гадоў бесперапыннага знаходжання ва ўладзе (а быў яшчэ перыяд 1998-2002) Орбан фактычна пабудаваў у Венгрыі электаральную аўтакратыю – без фальсіфікацый на выбарах, але з жорсткай рукой, якая аднаасобна ўсім кіруе. Гэтым ён нагадвае ранняга Лукашэнку, які сапраўды перамог на выбарах у 1994 годзе, пасля чаго пачаў знішчаць (і нават забіваць) апазіцыю, зачыняць незалежныя медыя, а дзяржаўныя рабіць рупарам уласнай прапаганды.

Адносіны Лукашэнкі з Орбанам былі наладжаныя яшчэ ў 2012 годзе. Вядомы сваёй настальгіяй па сацыялізме Лукашэнка тады заявіў, што «Венгрыя была сацыялістычнай краінай, мы былі добрымі сябрамі, а нашыя адносіны вельмі блізкімі. Венгерцам надакучыла дэмакратыя і рынкавая эканоміка». Пазней прадстаўнік урада Андраш Хіро быў вымушаны апраўдвацца, што гэта быў жарт.

У чэрвені 2020 года Віктар Орбан стаў першым за некалькі гадоў кіраўніком краіны ЕЗ, які прыехаў у Мінск. Гэтую падзею дзяржаўныя СМІ асвятлялі з вялізнай помпай, а Лукашэнка заявіў, што «для ЕЗ надышоў час зняць усе санкцыі». На сустрэчах дамовіліся пра кантракт з птушкафабрыкай, пастаўку 40 цягнікоў для Венгрыі і іншыя дробязі. Такія дамоўленасці занадта малаважныя, каб іх абмяркоўвалі кіраўнікі дзвюх краінаў. І ўся справа ў тым, што прыязджаў Орбан не дзеля эканамічных мэтаў, а палітычных.

Не толькі ў вёсцы Лукашэнкі будуюць спартовыя арэны – у Венгрыі руліць яго таварыш з вельмі падобнымі замашкамі (Пуцін, ціск на медыя, узбагачэнне набліжаных)

Фактычна Орбан сваім візітам у разгар пандэміі падтрымаў Лукашэнку, які забіваў беларусаў адсутнасцю антыкавідных мераў і пачынаў чарговую хвалю палітычных рэпрэсій (Сяргей Ціханоўскі і Павел Севярынец ужо былі незаконна затрыманыя). Тады ж венгерскі прэм’ер заявіў пра тое, што санкцыі з Беларусі трэба зняць – іх уводзілі яшчэ ў 2000-х пасля знікнення Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Дзмітрыя Завадскага, Анатоля Красоўскага, Юрыя Корбана, і ў 2011 – пасля жорсткага разгону Плошчы-2010.

Яшчэ больш жорсткія разгоны пратэстаў 9-12 жніўня і рэпрэсіі супраць беларусаў не пакінулі Орбану выбару – Венгрыя далучылася да санкцый. Але ўрад Орбана ўсё адно асцярожна сабатуе любыя спробы салідарнасці і дапамогі як Украіне, так і Беларусі. Венгрыя адна з нямногіх краінаў ЕС, дзе фактычна няма беларускай дыяспары – таму што Венгрыя не прымала беларусаў. І нават Святлана Ціханоўская, якую год таму запрасіў сябра Орбана і кіраўнік МЗС Петэр Сіярта, так і не прыехала ў Будапешт – а гэта значыць, што палітычнай волі Венгрыі на падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў няма.

Затое Орбана віншуе Лукашэнка са святамі.

Фота: pfla.hu, shklovinfo.by, DW, Белты, hungarytoday.hu, аўтара.

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.