Nizkiz, Palina, Крамбамбуля, Naviband — якую беларускую музыку слухае баскетбалістка Кацярына Сныціна
Нядзеля — гэта традыцыйна беларускамоўны дзень у сацсетках «Трыбуны». Спыталі ў свабоднай спартоўкі Кацярыны Сныцінай, якую беларускую музыку яна слухае — дзелімся з вамі плэйлістам баскетбалісткі.
Парадак не выпадковы — Кацярына папрасіла, каб менавіта «Мая перамога» адкрывала гэтую падборку:
«Першая песня для мяне вельмі важная. Гэтая песня – гэта я»
І каб «Турысты» закрывалi яе:
«Для мяне «Турысты» — гэта пра тое, што падчас нашага шляху трэба не забываць have fun».
Па словах спартоўкі, астатнія песні матывуюць і натхняюць яе:
«Я іх слухаю, прытанцоўваю. Слухайце, атрымлівайце асалоду!».
🔗 Дадаць сабе плэйліст у Spotify можна па спасылцы.
Адна з песень пакуль даступная толькі на YouTube: