Першая доўгі час перамога экіпажа Saintéloc Junior Team на этапе серыі GT World Challenge Europe у Хокенхайме

0 5

Фота: gt-world-challenge-europe.com

Апошні раз французскі калектыў Saintéloc Junior Team перамогу атрымаў яшчэ пяць гадоў таму ў гонцы 24 гадзіны Спа-Франкаршам. І вось у мінулыя выхадныя гоншчыкі яго дваццаць пятага экіпажа Крыстафер Міс, Патрык Нідэрхаўзэр і Лукас Легерэ ізноў падняліся на вяршыню подыуму ўжо ў Хокенхайме.

Першая доўгі час перамога экіпажа Saintéloc Junior Team на этапе серыі GT World Challenge Europe у Хокенхайме

У апошнія дні самае важнае, што сцягі Украіны ізноў пачынаюць лунаць над яе гарадамі, якія за мінулыя паўгода заняў расійскі агрэсар. Другая армія свету, якая падавалася грознай і непераможнай, была проста не разлічаная на агрэсіўную захопніцкую вайну. І цяпер мы бачым лагічны вынік авантуры закамплексаванага расійскага дыктатара.

Прыемна, што ў наступленні Узброеных сіл Украіны прымаюць удзел і беларусы. Яны набліжаюць нашу агульную з украінцамі перамогу над нашым агульным з імі ворагам і вызваленне Беларусі і ўсіх палітвязняў, якіх рэжым узурпатара кінуў у астрогі. Нашы народы могуць і будуць сябраваць, а агрэсары панясуць адказнасць. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Спадзяюся, беларусы з украінцамі зоймуць годныя месцы і ў сусветным аўта- і мотаспорце, а ў гонках на цягавітасць будуць перамагаць разам, у адных экіпажах. Разумець адзін аднаго мы зможам, нават калі кожны будзе размаўляць на сваёй роднай мове, не карыстаючыся рускай. Пакуль жа што гоншчыкі інтэрнацыянальных экіпажаў кантактуюць адзін з адным на англійскай.

Немец Крыстафер Міс, і швейцарцы Патрык Нідэрхаўзэр і Лукас Легерэ, хутчэй за ўсё, карыстаюцца яшчэ і нямецкай і французскай, што, магчыма, дапамагло ім атрымаць перамогу ў трохгадзіннай гонцы серыі GT World Challenge Europe у Хокенхайме. Прычым стартаваў дваццаць пяты экіпаж каманды Saintéloc Junior Team толькі з шостай пазіцыі.

Першая доўгі час перамога экіпажа Saintéloc Junior Team на этапе серыі GT World Challenge Europe у Хокенхайме

І адразу пасля старту сітуацыю кантралявалі ўладальнікі поўлу і пакуль што дзейныя чэмпіёны з трыццаць другога экіпажа Team WRT – Дрыс Вантор, Шарль Віртс, а таксама Кэвін ван дэр Ліндэ. Вось калі апошні з іх пачаў сваю змену пасля першага піт-стопу, на іх Audi R8 LMS Evo II GT3 узніклі праблемы з трансмісіяй, і экіпаж сышоў з дыстанцыі яшчэ на першай палове дыстанцыі. Магчыма, гэта было наступствам візіту ў гравій, які падчас сваёй змены зрабіў Віртс, які гонку пачынаў. А крыху раней не пашанцавала і семдзесят першаму экіпажу каманды Iron Lynx – Алесіа Равэры, Давідэ Рыгону і Антоніа Фуока.

Спачатку, пасля перыяду аўтамабіля бяспекі ў пачатку гонкі (на першым жа кругу ў сур’ёзную аварыю патрапіў трыццаць восьмы McLaren 720S GT3 каманды Jota), іх абагнаў Маціа Друдзі з дванаццатага экіпажа Tresor by Car Collection, у якім таксама выступаюць Крыстафер Хаасэ і Лука Гіота. А літаральна праз пару паваротаў гонка для іх скончылася, калі ў апошнім сектары трасы іх Ferrari 488 GT3 сутыкнуўся з сястрынскім пяцьдзесят першым, на якім ехалі Джэймс Калада, Мігель Маліна і Ніклас Нільсэн.

Семдзесят першы экіпаж на гэтым гонку скончыў, а пяцьдзесят першы страціў шанцы на высокі рэзультат. Будучыя ж пераможцы працягвалі свой прарыў, і калі Легерэ перадаў стырно іх Audi Місу, іх экіпаж быў ужо трэцім. Вопытны немец хутка нагнаў Стэйна Шотхорста з другога экіпажа GetSpeed, неўзабаве пачаў ціснуць на яго і прымусіў памыліцца ў адным з паваротаў. Нідэрландзец выехаў шырока і прапусціў Міса на другую пазіцыю.

Лідзіраваў у той момант экіпаж Хаасэ, Друдзі і Гіота, але канкурэнты з Saintéloc Junior Team апярэдзілі іх на чарговым піт-стопе, пасля якога сваю змену распачаў Нідэрхаўзэр. Ён пачаў хутка адрывацца ад пераследнікаў, чаму перашкодзіў толькі яшчэ адзін кароткі перыяд аўтамабіля бяспекі пасля вылету з трасы адзінаццатай Audi каманды Tresor by Car Collection.

Пасля рэстарту, зрэшты, Нідэрхаўзэр пачаў адрывацца ізноў і першым і фінішаваў, а Хаасэ патрапіў пад прэсінг з боку Дэніса Маршала з шэсцьдзесят шостага экіпажа Attempto Racing, якога прапусціў наперад за трынаццаць хвілін да сканчэння часу. Трэцімі Крыстаферу з яго калегамі стаць таксама не было наканавана – яны фактычна сышлі з дыстанцыі на апошніх кругах праз пракол (класіфікаваныя былі толькі трыццаць восьмымі).

Маршал з Маркусам Вінкельхокам і Кімам Луісам Шрамам занялі другое месца, а трэцяе ў выніку дасталася пяцьдзесят чацвёртаму экіпажу Dinamic Motorsport на Porsche 911 GT3-R у складзе Клаўса Бахлера, Матэа Кайролі і Алесіа Пікарыела.

Экіпаж лідараў чэмпіянату – каманды Akkodis ASP і Рафаэле Марчэла, з якім какпіт восемдзесят восьмага Mercedes-AMG GT3 дзялілі Даніэль Хункадэла і Жуль Гунон, у Хокенхайме да фінішу не дабраўся праз механічныя праблемы. Але ў турнірных табліцах лідарства яны захавалі. Каманда мае 207 ачкоў, Рафаэле – 177. Team WRT са 181,5 бала другія ў камандым заліку. Saintéloc цяпер замыкаюць першую тройку, маючы 83,5 ачка. Віртс з Ванторам па-ранейшаму з’яўляюцца галоўнымі пераследнікамі Марчэлы, у іх 136,5 ачка, Гунон, у якога 120,5 бала, замыкае першую тройку заліку гоншчыкаў.

Першая доўгі час перамога экіпажа Saintéloc Junior Team на этапе серыі GT World Challenge Europe у Хокенхайме

Наступны этап серыі GT World Challenge Europe пройдзе ў фармаце Sprint на наступных выхадных у іспанскай Валенсіі.

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.