Прарыў у пачатку і супрацьстаянне з Росі ў канцы. Уіл Паўэр прыгожа выграў Гран Пры Дэтройта

0 1

Фота: indycar.com

Пяты пераможца ў шасці гонках! У амерыканскай серыі IndyCar пакуль што не зразумела нічога. І пілот каманды Penske Уіл Паўэр ўзначаліў чэмпіянат дакладна не канчаткова. Што не адмяняе яго подзвігу на вулічнай трасе ў Дэтройце, дзе ў мінулыя выхадныя шосты этап і прайшоў.

Прарыў у пачатку і супрацьстаянне з Росі ў канцы. Уіл Паўэр прыгожа выграў Гран Пры Дэтройта

Па стане на сярэдзіну чэрвеня ў свеце няма нічога больш важнага, чым вайна ва Украіне. Ніякія гонкі не могуць прыносіць радасці, пакуль ад бамбёжак украінскіх гарадоў гінуць іх жыхары ўсіх узростаў. Спрабуючы распаўсюдзіцца, рускі свет знішчае ў тым ліку ўсё рускае і праваслаўнае. Ён коціцца ў прорву, але на шляху туды давіць і ўсё жывое і светлае.

Украіна плаціць невымерную цану за свой выбар свабоды і незалежнасці. Свабодную яе дыктатар баіцца, што не дзіўна, калі баіцца ён нават пакідаць прадукты сваёй жыццядзейнасці ў месцах сваіх замежных візітаў. Што не перашкаджае яго войску, набранаму ў асноўным з жабракоў, ганарыцца сваім царом і быць гатовым забіваць за яго комплекс непаўнавартаснасці.

Гінуць агрэсіўнае быдла гатовае таксама, і гэта ўкраінцы забяспечваюць. Ім сапраўды няма куды адступаць, і яны ведаюць, што абараняюць. Яны сапраўдныя патрыёты сваёй айчыны, якую будуць бараніць не да апошняга ваяра, а да перамогі. Якую моцна наблізіць дапамога ад цывілізаваных краін, якія павінны разумець, што ўкраінцы змагаюцца і за іх.

Атрымаць перамогу ім дапамагаюць і беларусы, таму што нам таксама патрэбныя свабода і дэмакратычны шлях да цывілізацыі. Пакуль што ён перакрыты дыктатарскай цемрай, якая трымаецца толькі на падачках з усходу. І параза нашага агульнага з украінцамі ворага стане і яе паразай. Мы зычым поспеху нашым суседзям і сябрам. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

ЗША – адны з лідараў па дапамозе Украіне і, бадай што, лакаматыў лэнд-лізу. За што ім вялікі дзякуй, як і за іх унёсак гоначны ўнёсак, часткай якога і ёсць IndyCar. Машыны тут, у адрозненні ад той жа Формулы 1, адна ад адной адрозніваюцца мала, таму і перамагчы можа кожны, што мы шмат разоў бачылі ў гэтым сезоне.

Зрабіць гэта двойчы пакуль што атрымалася толькі ў гоншчыка каманды Penske Джозэфа Ньюгардэна, які пяршынстваваў на авале Texas Motor Speedway і на гарадской трасе ў Лонг-Біч. Гонка ў Дэтройце таксама праходзіла па вуліцах горада, і яе Ньюгардэн акурат пачынаў з поўла. Але яго партнёр Уіл Паўэр быў хутчэй у гонцы ад самага яе пачатку, хаця стартаваў аўстраліец на жорсткіх шынах.

Прарыў у пачатку і супрацьстаянне з Росі ў канцы. Уіл Паўэр прыгожа выграў Гран Пры Дэтройта

Гэта не перашкодзіла яму прарвацца з шаснаццатай пазіцыі на чацвёртую меней чым за дзесяць кругоў з сямідзесяці. Гоншчыкі каманды Meyer Shank Racing Эліа Кастранэвес і Сімон Пажэно таксама не сталі для Уіла перашкодай, як і Ньюгардэн, якога ён абагнаў на чатырнаццатым кругу.

Дамінаваў Паўэр пасля гэтага да самага другога піт-стопа, на якім атрымаў мяккія шыны. І ўжо сам стаў патэнцыйнай ахвярай пілота Andretti Autosport Александра Росі, які ў наступны годзе пераходзіць у Arrow McLaren SP. Ён стартаваў адзінаццатым, але таксама быў хуткім увесь час і аператыўна прарваўся на другую пазіцыю. Спачатку, праўда, угнацца за Паўэрам у яго не атрымлівалася, але пасля таго самага другога піт-стопа аўстралійца Росі хутка пачаў скарачаць адставанне ад яго.

Прарыў у пачатку і супрацьстаянне з Росі ў канцы. Уіл Паўэр прыгожа выграў Гран Пры Дэтройта

Але калі паміж амерыканцам і лідарам засталася секунда, гонка ўжо і скончылася, і Паўэр адсвяткаваў першую ў сезоне перамогу. Росі фінішаваў другім, трэцяе месца заняў ветэран з Chip Ganassi Racing Скот Дзіксан. Ньюгардэн атрымаў адмашку клецістым сцягам чацвёртым.

Паўэр дзякуючы перамозе ў Дэтройце вярнуўся на першую пазіцыю ў чэмпіянаце, дзе ў яго 255 ачкоў. Праўда, у пераможца 500 міль Індыянапаліса Маркуса Эрыксана, які на мінулым тыдні фінішаваў сёмым, усяго на тры меней, і ён займае другую пазіцыю. Гоншчык Arrow McLaren SP Патрысіа О’Ворд, які перамог у Алабаме і заняў другое месца на Indy 500, у Дэтройце заняў пятае месца, а ў турнірнай табліцы замыкае першую тройку, маючы 243 ачкі, на два болей, чым у Алекса Палоў з Chip Ganassi Racing які размясціўся следам і следам жа за мексіканцам фінішаваў у Дэтройце.

Прарыў у пачатку і супрацьстаянне з Росі ў канцы. Уіл Паўэр прыгожа выграў Гран Пры Дэтройта

Індзікараўскі нон-стоп працягваецца і ў гэты ўік-энд – Гран Пры Сонсіа ужо распачаўся на знакамітай трасе Роўд-Амерыка.

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.