Расійскія акупанты абстральваюць ужо нават і футбольныя стадыёны. Жудасныя кадры наступстваў на пляцоўку чарнігаўскай «Дзясны»
Нават пасля такога «Спорт вне политики»?
Украіна працягвае абарону ад расійскіх захопнікаў. Кожны дзень грамадзянскае насельніцтва і інфраструктура ўкраінскіх гарадоў аказваецца пад бамбардзіроўкамі. Краіна нясе вялічэзныя страты.
Гэтым разам сур’ёзнае пашкоджанне ў выніку абстрэлу расейскай арміяй атрымаў стадыён «Дзясны» імя Юрыя Гагарына ў Чарнігаве.
«Ужо трэці раз маскальскія акупанты абстралялі найбольш небяспечны ў горадзе ваенны інфраструктурны аб’ект-стадыён нашай роднай каманды. На фота наступствы начнога авіябамбардзіроўкі.
Але мы ўсё зможам адбудаваць, мы станем толькі мацней і лепш, а вам, суседзі, жыць з гэтым усё жыццё. Перамога за праўдай! Перамога за Украінай», – гаворыцца ў заяве «Дзясны».
7 сакавіка стадыён ужо абстрэльваўся рускімі войскамі.
Акрамя інфармацыйнай падтрымкі ў Чарнігаве ад футболу змагаецца трэнер «Дзясны-U19» Аляксандр Зуб. Ён з першых дзён вайны абараняе свой родны горад!
Фота: https://www.instagram.com/desnafc/