Раванпэра яшчэ не выйграў, Цянак яшчэ не прайграў. А на Ралі Сардынія От нават перамог

0 6

Фота: wrc.com

Здавалася, дамінаванне Таёты і яе гоншчыка Кале Раванпэры ў чэмпіянаце свету па раллі ўжо не скончыцца. Але вось на італьянскім этапе у першую тройку не патрапіў аніводны прадстаўнік японскай каманды. Праўда, і ў Hyundai было не ўсё так проста.

Раванпэра яшчэ не выйграў, Цянак яшчэ не прайграў. А на Ралі Сардынія От нават перамог

Проста ўсё ў вайне, што зараз ідзе ва Украіне. Яна абараняе сябе і з’яўляецца абсалютным святлом і дабрынёй. Яе спрабуе скарыць і захапіць, а ў выніку і проста знішчыць абсалютная цемра і зло. Яно не спыняецца ні перад чым і не бачыць Украіну сваёй апошняй ахвярай.

У Еўропе гэта зразумелі пакуль што не ўсе, і некаторыя прадажныя палітыкі працягваюць сябраваць з агрэсіўным дыктатарам. Іх паводзіны дорага каштуюць не толькі Украіне, а ўсёй Еўропе, бо расійская агрэсія – гэта праблема яе ўсёй, а не толькі Украіны. Безумоўная ваенная дапамога нашым суседзям і сябрам, да якіх прыйшла бяда ёсць адзіным слушным рашэннем.

Украінцы заслужылі яе і сваімі неверагоднымі мужнасцю і гераізмам, з якімі ўжо больш за тры месяцы супрацьстаяць варожай навале. Яны не дазволілі ёй рэалізавацца ў поўным аб’ёме і абавязкова перамогуць, але ім цяжка, бо гарматнага мяса ў ворага багата, як і старога металалому, які ўсё ж можа страляць.

Страляў і па-ранейшаму гатовы страляць ён і з тэрыторыі Беларусі, якую два дыктатары зрабілі саўдзельніцай злачынства, за што прыйдзецца несці адказнасць усім беларусам, незалежна ад іх перакананняў. Хаця лепшыя з іх зараза набліжаюць перамогу Украіны, каб прынесці свабоду і на нашу зямлю. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Адзін з лідараў па аб’ёму дапамогі Украіне – Эстонія. Маленькая краіна з вялікім сэрцам і багатымі гоначнымі традыцыямі, найперш ралійнымі. Не дзіўна, што чэмпіён свету па ралі 2019 года От Цянак менавіта эстонец. Толькі ў апошні час яму не надта шанцуе, і ў Hyundai не могуць забяспечыць яго і яго напарніка Цьеры Нэвіля тэхнікай, якая дапаможа ім перамагаць рэгулярна.

Эстонец апошні раз падымаўся на вяршыню подыуму ў лютым мінулага года на Арктычным ралі ў Фінляндыі, і наступнага яму прыйшлося чакаць 462 дні. Пры гэтым і Ралі Сардынія, што прайшло ў мінулы ўік-энд, лёгкім для яго не было. І ў яго, і ў Нэвіля, які быў захапіў лідарства пасля першага суперспэшла ў чацвер, у пятніцу ўзніклі праблемы з трансмісіяй. Прычым i20 N Rally1 Ота застаўся з прывадам на тры колы з чатырох.

Раванпэра яшчэ не выйграў, Цянак яшчэ не прайграў. А на Ралі Сардынія От нават перамог

Аднак калі Нэвіль хутка адкаціўся ў канец першай дзясяткі, то Цянак здолеў утрымацца ў групе лідараў. І нават захапіў лідарства, калі пасля трэцяга спецучатску праз пашкоджанне радыятара сваёй Toyota GR Yaris Rally1 упершыню ў сезоне з дыстанцыі сышоў дзейсны віцэ-чэмпіён Элфін Эванс, які таксама некаторы час пабыў лідарам Ралі Сардынія.

Застаўся, праўда, яго партнёр Эсапека Лапі, які ў гэтым годзе выступае не на поўным раскладзе. Аднак першы ў сезоне выезд на гравій для фіна складаўся добра, і па выніках пятніцы лідзіраваў менавіта ён. Але на першым жа з суботніх допаў, дзясятым па ліку, Эсапека пашкодзіў заднюю падвеску сваёй машыны і таксама сышоў з дыстанцыі.

Пасля гэтага лідарства і перайшло да Цянака. Усю суботу яго галоўным пераследнікам быў ірландскі гоншчык M-Sport Ford Крэйг Брын. Пераследнікам умоўным, зрэшты, бо да самага фінішу ралі ён болей абараняўся ад двухразовага пераможца Ралі Сардныія Дані Сорда, чыя чарга была стаць трэцім пілотам Hyundai. Аднак з гэтай задачай Брын справіўся, заняўшы другое месца, а Сордра так трэцім і фінішаваў.

Што ж да лідара чэмпіянату Кале Раванпэры, то яму на жорсткіх і бязлітасных гравійных дарогах Сардыніі яшчэ і проста тэмпу не ставала. Сказалася і яго праца бульдозерам у пятніцу, калі фіну, у адпаведнасці з правіламі, трэба было пачынаць спецучасткі першым і чысціць трасу для супернікаў, і яго машына моцна слізгала. Хаця да выніковага пятага месца Кале ўсё ж дабраўся, што не так і дрэнна.

Раванпэра яшчэ не выйграў, Цянак яшчэ не прайграў. А на Ралі Сардынія От нават перамог

Ну а Цянак нарэшце перамог і паправіў сваё становішча ў чэмпіянаце, выбраўшыся на трэцюю пазіцыю. У Ота 62 балы, што на тры меней, чым у Нэвіля, які на Сардыніі наогул не сышоў з дыстанцыі, патрапіўшы ў аварыю ў суботу на дванаццатым спецучастку. Раванпэра са 120 баламі працягвае лідзіраваць. Камандны залік узначальвае Toyota, у якой 200 ачкоў. Hyundai са 161 балам на другой пазіцыі, M-Sport Ford займае трэцюю, маючы 120 ачкоў.

У катэгорыі WRC2 на Сардыніі перамог расіянін Мікалай Гразін, які праз злачынствы сваёй краіны вымушаны выступаць пад нейтральным сцягам, але і пад ім не будзе дапушчаны на старт эстонскага этапу ў ліпені. У Італіі ж яму крыху пашанцавала, бо на такой жа, як у яго Škoda Fabia Rally2 Evo чэмпіёна катэгорыі Андрэаса Мікельсэна ў суботу ўзніклі праблемы з рухавіком, праз якія нарвежац сышоў з дыстанцыі. А вось іспанца Яна Соланса на Citroën C3 Rally2, які заняў другое месца, Гразін перайграў па чыстай хуткасці. Трэцім фінішаваў фін Яры Хутунен, які выступае на Ford Fiesta Rally2.

Падарункам стала і перамога чэха Яна Чэрнага ў катэгорыі WRC3, дзе ўсе выступаюць на аднолькавых Ford Fiesta Rally3. Атрымаў ён гэтую узнагароду ад лёсу, які спачатку адкінуў яго з першай пазіцыі на другую (і апошнюю ў класе), падкінуўшы ў суботу на борт яго машыны праблем з электрыкай. Лідарства пасля гэтага перайшло да парагвайскага дэбютанта Дыега Дамінгеса, але ў нядзелю раніцай нешта зламалася і на яго Фіесце. Таму Чэрны ўсё ж перамог, а другім і апошнім фінішаваў вугорац Золтан Ласла.

Раванпэра яшчэ не выйграў, Цянак яшчэ не прайграў. А на Ралі Сардынія От нават перамог

Наступным этапам WRC стане знакамітае Ралі Сафары ў Кеніі, якое пройдзе 23-26 чэрвеня.

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.