Разное. Алім Селімаў: у зборнай Беларусi па барацьбе зусім няма такіх людзей, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне  

0 8

Cтаршыня Беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў расказаў аб умовах допуску беларускіх спартсменаў да мiжнародных спаборництваў.

У красавіку выканкам Аб’яднанага свету барацьбы (UWW) прыняў рашэнне дапусціць беларускіх і расійскіх спартсменаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта. У той жа час Unіted World Wrestlіng прапанаваў МАК змякчыць крытэрыі, якія дазваляюць расійскім і беларускім спартсменам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Было вырашана, што спартсмены юнацкіх зборных Расіі і Беларусі (да 15 і да 17 гадоў) не будуць правярацца на сувязь з вайсковымі арганізацыямі. Рашэнне аб удзеле ў спаборніцтвах юнацкіх камандаў Расіі і Беларусі (да 15 і да 17 гадоў) набыло моц неадкладна.

«На міжнародны дыван ужо дакладна дапушчаны юнакі (спартсмены 13-15 гадоў) і кадэты (16-17 гадоў). Свае сілы яны пакажуць у сярэдзіне чэрвеня на першынстве Еўропы ў Албаніі.

Я думаю, хуткім часам на міжнародныя старты вернуцца і дарослыя спартсмены. Але з гэтым ёсць праблемы — міжнародная федэрацыя выставіла пэўныя ўмовы, якія мы павінны выканаць, каб выступаць на міжнародных стартах. І першая з іх — адсутнасць у нацыянальнай зборнай людзей, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне, хоць у нас зусім няма такіх людзей. Мы ўсе мірныя людзі і ўсе жадаем міру.

Але, на жаль, сёння ў спорт умяшалася вялікая палітыка і мы павінны гэта ўлічваць. Мы хочам удзельнічаць у міжнародных стартах, мы не хочам адлучацца ад сусветнай барцоўскай сям’і», — адзначае Алім Селімаў у размове са «Звяздой».

У верасні ў Сербіі пройдзе чэмпіянат свету па барацьбе. З высокай доляй верагоднасці на ім змогуць выступіць і беларускія спартсмены.

Разное.  Алім Селімаў: у зборнай Беларусi па барацьбе зусім няма такіх людзей, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне
 

Источник: www.pressball.by

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.