Разное. Iван Эйсмант: у выніку санкцый мы згубім частку спартыўнага вяшчання на «Беларусь 5»
Старшыня Белтэлерадыёкампаніi Іван Эйсмант пракаментаваў наступствы санкцый, якія нядаўна былі ўведзены супраць Белтэлерадыёкампаніі.
Спачатку была прыпынена дзейнасць кампаніі ў Еўрапейскім вяшчальным саюзе. І вось новы віток: 10 чэрвеня БДТРК падпадае пад санкцыі. Чым увядзенне санкцый пагражае вашай кампаніі і вашым гледачам? У выніку санкцый на тэлеканале «Беларусь 2», хутчэй за ўсё, не будзе амерыканскіх фільмаў. Таксама мы згубім частку спартыўнага вяшчання на «Беларусь 5».
На Захадзе не хочуць, каб жыхары Беларусі глядзелі еўрапейскі футбол? Яны будуць глядзець айчынны і расійскі футбол, будуць слухаць нашы гімны і глядзець на нашы сцягі. Будуць бліжэй да сваёй краіны і нашых саюзнікаў.
Дарэчы, у пытанні санкцый не трэба блытаць палітыкаў з бізнесменамі. Апошнія хочуць нармальна жыць і працаваць, але яны страшна баяцца пакарання з боку палітычных эліт», — цытуе Эйсманта «Звязда».