РБ Лейпцыг з першым трафеем

0 60

РБ Лейпцыг выйграў свой першы буйны трафей, абыграўшы Фрайбург па пенальці, каб выйграць фінал Кубка Германіі пасля таго, як вярнуўся з ліку 1:0 у асноўны час, нягледзячы на ​​​​тое, што гуляў у меншасці.

Лейпцыг выйшаў у фінал Кубка Германіі трэці раз за апошнія чатыры сезоны. І падавалася, што іх нагоніць той жа лёс, што і пры мінулых спробах заваяваць першы буйны трафей. Каманда пачала сустрэчу не вельмі ўдала і прапусціла мяч на 19-й хвіліне.

Да прапушчанага голу, адзначыць асабліва няма чаго, каманды займаліся пазіцыйнай барацьбой, рабілі падыходы да чужых варот. Фрайбург дзейнічаў максімальна проста, стараўся хутка перавесці мяч на чужую палову поля і скарыстацца там вольнай прасторай, каб ствараць небяспеку, задзейнічаў далёкія ўдары. Адна з такіх атак і прывяла да ўзяцця варот, калі Фрайбург змог прарвацца па правым флангу сваёй атакі і даставіць мяч на пазіцыю для ўдара. Гюнтэр аддаваў моцны пас нізам на мяжу штрафной, дзе мяч спрабаваў апанаваць Салай, але той адскочыў ад яго рукі крыху назад, адкуль атаку другім тэмпам падтрымліваў Эгештайн, які прабіў тэхнічным ударам у далёкі ніжні кут ад Гулашчы. Мяч заляцеў дакладна па назначэнні, 1–0 Фрайбург павёў у сваім гістарычным, першым фінале Кубка Германіі.

РБ Лейпцыг з першым трафеем

Тут канешне ў гульцоў РБ Лейпцыг узніклі пытанні да суддзі, бо мяч адляцеў да аўтара гола ад рукі Салай. Але ВАР падказаў галоўнаму, што гол трэба залічваць.

Лейпцыг нічога не мог стварыць у атацы. За ўвесь гэты час, варта прыгадаць, хіба што ўдар Форсберга і невялічкую паніку, якая пачалася, калі брамнік мяч адбіў перад сабой.

РБ Лейпцыг з першым трафеем

Адзіны момант, які мог завяршыцца сапраўды голам, здарыўся на 24-й хвіліне, калі капітан Фрайбурга зрабіў няўдалую скідку на свайго брамніка, але яго дзеянні пралічыў наперад Нкунку. Зорка “быкоў” прабіваў з блізкай адлегласці і мяч прайшоў праз Флекена, запаволіўшы хуткасць залятаў у вароты, калі на стужцы варот яго выбіў Шлотэнберг(вельмі ўдалы трансфер для Барусіі Дортмунд), які быў адным з лепшых на полі.

РБ Лейпцыг з першым трафеем

А ў статні час, Фрайбург спакойна адбіваўся ад атак Лейпцыга. Каманда Тэдэска ніяк не магла наладзіць гульню ў атацы.

І тут усплывае статыстыка, што апошнія 12 каманд, якія вялі ў ліку пасля першай паловы, забіралі кубак сабе. Бляклая гульня “быкоў” у атацы магла стаць добрым дапаўненнем гэтай статыстыкі.

У другім тайме, адстуючая каманда выглядала ўсё так жа кепска, як і ў першым. Вельмі павольныя рухі гульцоў на чужой палове поля, ніякай думкі каля штрафной “грыфонаў”, а на 57-й хвіліне, адбылося яшчэ і выдаленне. РБ Лейпцыг прапусціў хуткую контратаку і Хальстэнберг збівае Хёлера, гэта фол апошняй надзеі і безсупярэчная чырвоная картка.

РБ Лейпцыг з першым трафеем

Фрайбург вёў у ліку, спакойна абараняўся і дзякуючы сваім контратакам, яшчэ займеў і колькасную перавагу. Хада сустрэчы казала сама за сябе, што кубак адпраўляецца ў Фрайбург.

І вось тут мы пабачылі Лейпцыг, які згуртаваўся, яны сапраўды пачалі дзейнічаць з большай хуткасцю, дадалі ў руху мяча паміж сваімі гульцамі, бо ў іх небыло выйсця, супернік быў у большасці. Тэдэска зрабіў вымушаныя замены, выпусціўшы свежых гульцоў. Асабліва ўзмацніць гульню Ольмо.

Так, у Лейпцыга не ўзнікала шмат галявых момантаў, але змены былі заўважныя, гастрата каля варот Фрайбурга ўзрастала. Выбух адбыўся на 76-й хвіліне, калі каманда ў меншасці змагала зраўняць лік. Калі пасля закіда ў штрафную Фрайбурга, Орбан выйграў верхавы мяч і скінуў на далёкі бок варот, дзе першым на мячы быў Нкунку, які і пераправіў мяч у сетку. Выбух эмоцый у футбалістаў Лейпцыга на полі ды на лаве, яны ўсе, уключна з Тэдэска, кінуліся да вуглавога сцяжка. Гэта быў нічыйны вынік, 1–1.

РБ Лейпцыг з першым трафеем

Гульня перацякла ў дадатковы час. Фрайбург стварыў першы момант толькі на 104-й хвіліне, пасля таго, як Нкунку зраўняў лік. Але гэта быў такі момант, які мог рэальна завершыцца голам. Спачатку ўдар з лёту пасля кранання Гулашы патрапіў у стойку пасля ўдару Салаі, а потым у пустыя вароты не змог трапна дабіць мяч Дземеравіч. Гэты промах, як высветлілася, каштаваў вельмі шмат “грыфонам”.

РБ Лейпцыг з першым трафеем

У другім дадатковым тайме, каманды дзейнічалі з цяжарам адбеганых хвілін, яны болей памыляліся і ўзнікалі паўзы, з-за стомы футбалістаў. Гульнявы выбух адбыўся ў канцы дадатковых таймаў, спачатку Фрайбург прабіў у папярэчку, а потым Лейпцыг разлічваў на пенальці, але пасля прагляду відэапаўтора, суддзя назначыў толькі вуглавы.

РБ Лейпцыг з першым трафеем

Так гульнявы час і завяршыўся з нічыйным лікам. Лейпцыг змог адгуляць адзін мяч у меншасці і дабрацца да пасляматчавых пенальці. “Быкі” былі бездакорныя ў выкананні адзінаццаціметровых удараў, а вось “грыфоны” схібілі двойчы.

Гэта першая перамогу ў Кубку Германіі ў невялічкай гісторыі Лейпцыга. Яны змаглі заваяваць гэты кубак з трэцяй спробы, здзейсніўшы футбольны подзвіг. Таксама, гэта першы буйны трафей і ў трэнерскай кар’еры Даменіка Тэдэску.

Фрайбург быў блізкі да свайго першага трафея ў сваім першым фінале Кубка Германіі, але каманда не змагла ўтрымаць перавагу, а ў дадатак згубіла ініцыятыву і аддала перавагу камандзе, якая дзейнічала ў меншасці.

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.