Сёння Вейшнорыя атрымала знак якасці – цяпер гэта экстрэмісцкая краіна!

0 7

30 жніўня суд Лідскага раёна прызнаў экстрэмісцкімі афіцыйныя сацсеткі краіны Вейшнорыі. У рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі ютуб-канал, тэлеграм-канал і чат, старонкі ў сацсетках і профіль «Вейшнорыя» у Цікток.

Сёння Вейшнорыя атрымала знак якасці – цяпер гэта экстрэмісцкая краіна!

Сёння Вейшнорыя атрымала знак якасці – цяпер гэта экстрэмісцкая краіна!

Сёння Вейшнорыя атрымала знак якасці – цяпер гэта экстрэмісцкая краіна!

Андрэй Стрыжак выпусціў маленькае тлумачэнне па гэтаму інцыдэнту:

«Самае смешнае што назва і сам канцэпт гэтай віртуальнай дзяржавы Вейшнорыі выдумалі ў… беларускім генштабе. І гэта не жарт. Падчас чарговых вучэнняў з удзелам расійскай арміі, беларускія штабісты прыдумалі тры варожыя дзяржавы – Весбарыя, Лубенія і Вейшнорыя, прычым апошняя абвесціла сваю незалежнасць не толькі ў галовах штабных ваяк, але і ў «рэальнасці».

З’явіліся свой Сойм, МЗС і іншыя «дзяржаўныя» ворганы новай краіны, пачалі выдавацца пашпарты . Па сённяшніх мерках гэта не тое што на экстрэмізм, а на пасягненне на тэрытарыяльную цэласнасць цягне 🙂 Так што вось вам фотадоказ маёй экстрэмісцкай сутнасці. Больш за тое, у сакавіку 2019 я быў абраны дэпутатам Сойму Вейшнорыі другога склікання».

Сёння Вейшнорыя атрымала знак якасці – цяпер гэта экстрэмісцкая краіна!

У такі цудоўны дзень нават аналітык Сяргей Чалы загаварыў!!! Ён знік і не рабіў стрымаў з пачатку жніўня. Але дзеля Вейшнорыі перарваў глыбокія вакацыі і з’явіўся на публіцы (1:05:24).

У сваю чаргу скажам, што навіны спорту нашай цудоўнай краіны ў гэтым блозе будуць выходзіць як раней – па іх наяўнасці!

Жыве Вейшнорыя!

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.