«Слава ВСУ, Пуцін фашыст». Экс-гулец «Дынама» прынёс перамогу сваёй эстонскай камандзе і крута адсвяткаваў гол
Вельмі красамоўна.
Украінскі форвард «Левадыі» Аляксей Хабленка адзначыўся пераможным голам у матчы чэмпіянату Эстоніі супраць футбольнага клуба «Нарва Транс». Пераможны гол у аглядзе на 01: 32
Тое, як экс-гулец брэсцкага «Дынама» (37 матчаў, 13 галоў у сезонах 2018-2019) адсвяткаваў гол, на самай справе важней менавіта ўзяцця варот. Хабленка прадэманстраваў футболку, на якой быў вельмі круты надпіс: «Слава ВСУ, Пуцін фашыст».