Слухалі Лукашэнку, спявалі рускую папсу, зычылі шчасця ў сценах Беларусі. Як прыхільнікі рэжыму ў спорце святкавалі Дзень Незалежнасці (без Глеба не абышлося)

0 7

Алімбекава і Смольскі парадавалі модным лукам і глыбокімі думкамі.

Не гледзячы на тое, што афіцыйную незалежнасць Беларусь атрымала 27 ліпеня 1991 года, пасля рэферэндуму 1996 года адпаведнае свята адзначаюць 3 ліпеня – у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як заўсёды, беларускія ўлады арганізавалі шмат мерапрыемстваў, на якіх пабывалі і прадстаўнікі спартыўнай сферы.

Кавальчук, Рыжанкоў, Алімбекава, Смольскі і Мірончык-Іванова слухалі Лукашэнку

2 ліпеня ў Палацы Рэспублікі адбылося мерапрыемства з нагоды Дня Незалежнасці, якое адкрываў Аляксандр Лукашэнка. У гэты момант у залі прысутнічалі так званы міністр спорту Сяргей Кавальчук, старшыня Беларускай федэрацыі баскетболу Максім Рыжанкоў, біятланісты і па сумяшчальніцтве пара Антон Смольскі і Дзінара Алімбекава, а таксама поп-лёгкаатлетка Анастасія Мірончык-Іванова, чые лепшыя часы ў мінулым. Першыя трое патрапілі на відэа з Палацу Рэспублікі, а апошнія дзве падзяліліся фотаздымкам з мерапрыемства ў сваіх Instagram.

Слухалі Лукашэнку, спявалі рускую папсу, зычылі шчасця ў сценах Беларусі. Як прыхільнікі рэжыму ў спорце святкавалі Дзень Незалежнасці (без Глеба не абышлося)

Слухалі Лукашэнку, спявалі рускую папсу, зычылі шчасця ў сценах Беларусі. Як прыхільнікі рэжыму ў спорце святкавалі Дзень Незалежнасці (без Глеба не абышлося)

Слухалі Лукашэнку, спявалі рускую папсу, зычылі шчасця ў сценах Беларусі. Як прыхільнікі рэжыму ў спорце святкавалі Дзень Незалежнасці (без Глеба не абышлося)

Слухалі Лукашэнку, спявалі рускую папсу, зычылі шчасця ў сценах Беларусі. Як прыхільнікі рэжыму ў спорце святкавалі Дзень Незалежнасці (без Глеба не абышлося)

Магчыма, на сходзе пабывалі і іншыя «добранадзейныя» спартсмены, якія проста не патрапілі ў кадр і вырашылі не апублічваць свой саўдзел.

Дарэчы ўжо 3 ліпеня Алімбекава і Смольскі наведалі зладжаныя ў Мінску святкаванні, дзе Дзінара распавяла, што такое любіць. Што ж, маўчанне біятланістаў як мінімум па сітуацыі ва Украіне сапраўды дадае Беларусі пэўную славу.

Слухалі Лукашэнку, спявалі рускую папсу, зычылі шчасця ў сценах Беларусі. Як прыхільнікі рэжыму ў спорце святкавалі Дзень Незалежнасці (без Глеба не абышлося)

Глеб і Базанаў у Століне усклалі вянок да помніка

Былы футбаліст «Барселоны» і зборнай Беларусі Аляксандр Глеб, які апошнім часам наведвае шмат праўладных мерапрыемстваў, і старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў прыехалі ў Столін, дзе ўсклалі вянок да помніка байцам 397-й стралковай дывізіі, якія вызвалялі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і мірным жыхарам, загінулым падчас акупацыі.

Слухалі Лукашэнку, спявалі рускую папсу, зычылі шчасця ў сценах Беларусі. Як прыхільнікі рэжыму ў спорце святкавалі Дзень Незалежнасці (без Глеба не абышлося)

Тое ж самае, але ў Жодзіна зрабілі футбалісты мясцовага «Тарпеда-БелАЗ» – яны паўдзельнічалі ў мітынгу «Памяць пакаленняў нас аб’ядноўвае» каля манумента Маці-патрыёткі.

Слухалі Лукашэнку, спявалі рускую папсу, зычылі шчасця ў сценах Беларусі. Як прыхільнікі рэжыму ў спорце святкавалі Дзень Незалежнасці (без Глеба не абышлося)

Слухалі Лукашэнку, спявалі рускую папсу, зычылі шчасця ў сценах Беларусі. Як прыхільнікі рэжыму ў спорце святкавалі Дзень Незалежнасці (без Глеба не абышлося)

Аналагічнай актыўнасцю адзначыліся прадстаўнікі футбольнага клуба «Мінск». Былы танцуючы арбітр і цяперашні бос клуба Андрэй Васілевіч (другі справа) і яго красаўцы.

Слухалі Лукашэнку, спявалі рускую папсу, зычылі шчасця ў сценах Беларусі. Як прыхільнікі рэжыму ў спорце святкавалі Дзень Незалежнасці (без Глеба не абышлося)

Селімаў падчас вайны зычыць «шчасця і радасці» у сценах (?) Беларусі 

Са святам 3 ліпеня Беларусь павіншаваў Алім Селімаў – старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы. У сторыз свайго Instagram ён пажадаў Беларусі ў яе сценах «міру, шчасця, радасці і дабрабыту». Цікава, якія сцены могуць быць у краіны? Магчыма, функцыянер мае на ўвазе высачэзны плот, якім ад Беларусі адмежавалася Польшча? Але хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра больш чым 1200 беларусаў, якія прызнаныя палітвязнямі і на дадзены момант знаходзяцца ў сценах турмаў, калоніяў, СІЗА. Там сапраўды не хапае шчасця і радасці.

Слухалі Лукашэнку, спявалі рускую папсу, зычылі шчасця ў сценах Беларусі. Як прыхільнікі рэжыму ў спорце святкавалі Дзень Незалежнасці (без Глеба не абышлося)

Дачка Захарава разам з іншымі супрацоўніцамі «Беларусь 5» адарваліся на святочным канцэрце

Рэдкае чырвона-зялёнае мерапрыемства, нават зладжанае да так званага Дня Незалежнасці, абыходзіцца без расійскай папсы. 3 ліпеня 2022 года не стала выключэннем. На святочным канцэрце ўвечары выступаў 16-гадовы хлапчук з Краснаярска, а яму падпявалі супрацоўніцы спортканала «Беларусь 5» Марыя Багатыр (галоўная спецыялізацыя – расказваць пра хакейны турнір на прызы Лукашэнкі) і дачка адыёзнага хакейнага трэнера Міхала Захарава Крысціна – вакальныя здольнасці тэледзіў можна ацаніць на відэа. Побач з імі адпачывала вядоўца спартыўных навінаў Ганна Кузьміч.

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.