Старыя тэндэнцыі на новым месцы. Мотакросавы Гран Пры Інданэзіі абышоўся без сенсацый, але цікава было

0 3

Фота: mxgp.com

Інданэзія для чэмпіянату свету па мотакросе – месца зусім не новае, аднак трасу Самота-Сумбава ён наведаў упершыню. Што не перашкодзіла дамінаванню на ёй Ціма Гайсэра і Тома Віаля.

Старыя тэндэнцыі на новым месцы. Мотакросавы Гран Пры Інданэзіі абышоўся без сенсацый, але цікава было

Значная перавага ў колькасці, і па жывой сіле, і па зброі, не дапамагла агрэсару за пяць месяцаў скарыць і захапіць Украіну. У агрэсара атрымалася толькі разбурыць або моцна пашкодзіць яе гарады і пазабіваць вялікую колькасць яе грамадзян усіх узростаў, але гэтым магчымасці другой арміі свету аказаліся абмежаваныя.

Тым не менш, яна застаецца пагрозай не толькі ўкраінскаму народу, а ўсім еўрапейскім. Фашысцкая прапаганда эфектыўна цкуе жабракоў з дэпрэсіўных рэгіёнаў на тых, хто жыве свабодна і заможна. Таму агрэсар не спыніцца, пакуль не будзе знішчаны, бо перамагчы ён не можа. І справа не ў сучасным узбраенні, якім заходнія краіны паступова дапамагаюць Украіне, а якраз у мужнасці і нязломнасці яе народа.

Сваю чалавечую годнасць два гады таму ўсяму свету паказалі і беларусы. Мы таксама заслужылі вызваленне ад дыктатуры, але занадта няроўнымі былі сілы тады. Дзякуючы нашым лепшым суайчыннікам, якія зараз змагаюцца на баку Украіны, набліжаецца і канец калгаснай дыктатуры, утрымацца якой дапамагла толькі расійская. Яна і ёсць наш з украінцамі агульны вораг, які мусіць быць знішчаны. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Расійскі фашызм наогул вораг усяго жывога, новага і прагрэсіўнага. Гонкі – гэта таксама жывое і прагрэсіўнае, хоць і зусім не новае. Таму сусветных гонак ён пазбаўлены, тады як мірныя краіны вітаюць іх у сябе. Вось і Інданэзія ў мінулы ўік-энд дачакалася вяртання да сябе чэмпіянату свету па мотакросе, які свой этап правёў на новай грунтавай 1 740-метровай трасе Самота-Сумбава.

Старыя тэндэнцыі на новым месцы. Мотакросавы Гран Пры Інданэзіі абышоўся без сенсацый, але цікава было

Яна-та новая, а вось героі гонак на ёй былі старыя ў абедзвюх катэгорыях. У малодшай MX2 ад самага суботняга кваліфікацыйнага заезду пяршынстваваў былы чэмпіён з каманды Red Bull KTM Factory Racing Том Віаль. Ён жа пачаў хол-шотам першую гонку ў нядзелю і кантраляваў яе да самага фінішу, пакуль яго пераследнікі памыляліся.

Першым гэта зрабіў гоншчык каманды Nestaan Husqvarna Factory Racing Кай дэ Вольф, які на восьмым кругу ўпаў амаль што на роўным месцы, саступіўшы другую пазіцыю галоўнаму суперніку Віаля ў чэмпіянаце Яга Гіртсу з Monster Energy Yamaha Factory Racing. Бельгіец пачаў быў набліжацца да француза, у пэўны момант паміж імі было каля паўтары секунды, але Гіртс хутка сам пачаў памыляцца і адстаў болей чым на дванаццаць, хаця потым пад’ехаў да Віаля бліжэй, фінішаваўшы другім.

Старыя тэндэнцыі на новым месцы. Мотакросавы Гран Пры Інданэзіі абышоўся без сенсацый, але цікава было

Трэцім фінішаваў гоншчык каманды Red Bull GasGas Factory Racing Сімон Лангенфельдэр, які стаў адным з герояў другой гонкі. Хол-шот выйграў ужо ён, але хутка аддаў лідарства Віалю. Аднак немец ад яго не адстаў і працягнуў ціснуць, што на пятым кругу прывяло да сур’ёзнай памылкі Тома – ён выехаў за межы трасы, ды яшчэ збіў аднаго з суддзяў, страціўшы і лідарства.

Але нават такі інцыдэнт не выбіў француза з каляіны, і праз чатыры кругі ён паспяхова атакаваў Лангенфельдэра і вярнуў сабе першую пазіцыю, на ёй і фінішаваўшы. Сімон задаволіўся другой пазіцыяй, трэцім адмашку клецістым сцягам атрымаў суайчыннік Віаля з завадской Ямахі Цібольт Беністан, тады як яго партнёр па камандзе Гіртс пасля не самага выбітнага старту фінішаваць здолеў толькі пятым.

Старыя тэндэнцыі на новым месцы. Мотакросавы Гран Пры Інданэзіі абышоўся без сенсацый, але цікава было

Яга нават на подыум па выніках Гран Пры Інданэзіі не патрапіў – на яго ніжнюю ступень падняўся якраз Беністан (Гіртс заняў чацвёртае месца). Другім стаў Лангенфельдэр, а Віаль, зразумела, перамог, вярнуўшы сабе і лідарства ў чэмпіянаце, дзе ён мае 502 ачкі, на чатыры апярэджваючы Гіртса. Лангенфельдэр з 395 баламі застаецца трэцім. KTM у сваю чаргу апярэдзіў Ямаху ў спрэчцы за лідарства ў заліку вытворцаў у MX2, але і тут разрыў мінімальны – маючы 536 ачкоў, аўстрыйцы апярэджваюць японцаў усяго на два. GasGas замыкае першую тройку, у яго 447 балаў.

Вось у старэйшай катэгорыі MXGP чэмпіянат, здаецца, можна было б і скончыць ужо. Цім Гайсэр за ўвесь уік-энд у Інданэзіі не дапусціў аніводнай заўважнай памылкі, выграўшы, як і Віаль, і кваліфікацыйную гонку ў суботу, і абедзве ў нядзелю. Прычым, як ізноў жа ў выпадку і з Віалем, калі некаторыя прадстаўнікі прыватных каманд у Паўднёва-Усходнюю Азію вырашылі не ехаць (у MX2 стартавала ўсяго пятнаццаць чалавек, а ў MXGP дваццаць), усе асноўныя супернікі завадскога гоншчыка Хонды былі на месцы.

Старыя тэндэнцыі на новым месцы. Мотакросавы Гран Пры Інданэзіі абышоўся без сенсацый, але цікава было

Галоўным яго пераследнікам у першай палове сезону доўгі час быў прадстаўнік завадскога калектыву GasGas Хорхе Прада, які без асаблівых цяжкасцей фінішаваў у абедзвюх нядзельных гонках другім. Яго суайчыннік з Honda 114 Motorsports Рубэн Фернандэс першы заезд скончыў на трэцяй пазіцыі, а ў другой фінішаваў чацвёртым, не знайшоўшы магчымасці ўгнацца за групай лідараў.

У другім заездзе Гайсэру, дарэчы, давялося прарывацца – пасля старту славенец апынуўся на чацвёртай пазіцыі. Пелатон пасля хол-шоту ўзначаліў быў Прада, за якім размясціўся Рамэн Фэвр. Лідар чэмпіянату, зрэшты, на першым жа кругу абагнаў Фернандэса і павіс на заднім коле ў француза з Kawasaki Racing Team MXGP, і за наступныя пару кругоў пакінуў ззаду і яго (Рамэн у выніку фінішаваў трэцім), і Прада.

Вядома, Гайсэр яшчэ замацаваў сваё лідарства ў чэмпіянаце, дзе ў яго ўжо 535 ачкоў, тады як у Прада, які вярнуўся на другую пазіцыю, 410. Іспанец на пяць балаў апярэджвае завадскога гоншчыка Ямахі Джэрэмі Сівера, які ў мінулыя выхадныя мучыўся ад харчовага атручвання, праз што ў першай гонцы фінішаваў дванаццатым, а ў другой дзявятым. Залік вытворцаў у MXGP па-ранейшаму ўзначальвае Honda, у якой 542 ачкі. Yamaha мае 521 бал і займае другую пазіцыю, GasGas з 439 ачкамі трэці і тут.

Старыя тэндэнцыі на новым месцы. Мотакросавы Гран Пры Інданэзіі абышоўся без сенсацый, але цікава было

Сусветны мотакрос пасля візіту ў Інданэзію ўзяў паўзу ў пару тыдняў. Свой наступны этап у чэшскім Локеце ён правядзе 15-17 ліпеня.

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.