Сыход Шкурына з ЦСКА абурыў не толькі фанатаў – за справу ўзяліся прапагандысты з расійскага «Матч ТБ»
5 верасня стала вядома, што беларускі футбаліст Ілля Шкурын скасаваў арэнднае пагадненне з польскім «Ракувам» і прыпыніў кантракт з расійскім ЦСКА. Але доўгі час сядзець без каманды беларусу не прыйшлося – у той жа дзень ізраільскі «Макабі» Петах-Ціква (Д2) абвясціў пра пераход Шкурына.
Асабліва гэта навіна абурыла фанатаў маскоўскага клуба, якія захэйцілі Іллю. Раней на «Трыбуне» мы пісалі пра гэта.
«Спадзяюся, вусаты прызаве яго ў армiю». Сыход Шкурына з ЦСКА адазваўся ў расiйскiх заўзятараў – у каментарах панаваў хэйт
Але на гэтым гісторыя «цёплых» зносінаў Шкурына з Расіяй не скончылася – 9 верасня за справу ўзяліся прапагандысты з «Матч ТБ». У эфіры перадачы «Есть тема», якая раней цкавала з блогера Яўгена Савіна (тады выпуск назвалі «Иуда из ютуба»), абмеркавалі сітуацыю вакол беларускага форварда.
Назву для новага выпуску абралі пад стаць кантэнту – глядзіце фота ніжэй.
Глядзець на новыя «вынаходствы» расійскай прапаганды мы вам, вядома ж, не раім.