Сын былога байца «Альфы» мутна з’ехаў з Беларусі ў Расію, узяў медаль на Алімпіядзе, а цяпер кажуць, што ваенны білет ён купіў – і гэта пагражае рэальнай службай у арміі, якая ваюе

0 12

Неспадзяванка для Паўла Карнавухава.

1 ліпеня расейскія сілавікі затрымалі галкіпера зборнай Расіі Івана Фядотава, у якога быў падпісаны кантракт з «Філадэльфіяй». Прычынай затрымання назвалі «ўхіленне ад воінскага абавязку». Неўзабаве галкіпера адправілі ў вайсковую частку на поўнач Расіі – у Северадвінск, што амаль 1300 кіламетразх ад Масквы. Спартсмен знаходзіцца там па гэты час.

Дзікая гісторыя, але нас цікавіць не столькі яна, колькі нечаканы працяг. Справа ў тым, што падобныя праблемы ўзніклі ў іншых хакеістаў – напрыклад, у Паўла Карнавухава з ЦСКА.

У лютым 2022-га ён стаў першым беларусам у хакеі, які прымерыў алімпійскі медаль. Тут варта зрабіць агаворку: у 1992 годзе ў складзе Аб’яднанай каманды (дэ-факта зборнай распаўшагася СССР), якая стала чэмпіёнам, выступаў абаронца Сяргей Баўцін, які нарадзіўся ў Рагачове. Аднак гэта ўсё, што звязвае яго з Беларуссю: хакейную адукацыю хакеіст атрымліваў у Мурманску, Саратаве і Маскве, выступаў за зборную Расіі і ў Беларусь ніколі не прыязджаў. Нейкіх яго водгукаў пра наш край інтэрнэт таксама не памятае.

Таму слушна казаць, што Павел Карнавухаў стаў першым алімпійскім прызёрам сярод беларусаў, і ўвогуле – першым з белхакея. Няхай і ў складзе чужой зборнай – Алімпійскага камітэта Расіі.

Сын былога байца «Альфы» мутна з’ехаў з Беларусі ў Расію, узяў медаль на Алімпіядзе, а цяпер кажуць, што ваенны білет ён купіў – і гэта пагражае рэальнай службай у арміі, якая ваюе

І вось цяпер у Паўла Карнавухава праблемы. Тэлеграм-канал SHOT (досыць сумнеўнае медыя, дзе могуць напісаць, што ўкраінцы самі бамбяць свае гарады, а апазіцыянера Аляксея Навальнага не атруцілі, а ён сам няўдала ўжыў алкаголь з нейкай таблеткай. Тым не менш, наконт нашага кейса інфармацыя, падобна, праўдзівая) сцвярджае, што ваенны білет беларуса быў набыты ў былога ўфімскага паліцэйскага Фарыта Самігуліна.

Журналіст Зміцер Ерыкалаў піша, што Карнавухаву расейскі пашпарт рабілі ва Уфе – там жа зрабілі ўфімскую прапіску і вайсковы квіток: «Займаўся русіфікацыяй беларуса Фарыт Самігуллін – вырашала ўсерасійскага маштабу, праз якога рабілі ваеннікі, правы і іншыя дакументы хакеісты розных клубаў. У Фарыта бізнес быў пастаўлены на паток. Цяпер гэты канал абсеклі, а ён, здаецца, пачынае здаваць сваіх кліентаў».

Верагодна, так і зʼявіліся ў сетцы скрыншоты перапіскі з Карнавухавым, з якіх бачны цэннік – 37 тысяч расійскіх рублёў за ваенны білет (прыкладна 647 долараў). Не выключана, што беларус па паходжанні паедзе «абараняць» сваю новую радзіму ўслед за Фядотавым на поўнач (затое кажуць, што крымільная справа яму пакуль не пагражае).

Сын былога байца «Альфы» мутна з’ехаў з Беларусі ў Расію, узяў медаль на Алімпіядзе, а цяпер кажуць, што ваенны білет ён купіў – і гэта пагражае рэальнай службай у арміі, якая ваюе

Павел Карнавухаў не ўпершыню трапляе ў мутную гісторыю. Яго пераезд з Мінска ў Маскву быў менавіта такім. Але інтарэс тут выклікае не толькі хакеіст, але і яго бацька.

Біяграфія Андрэя Карнавухава доўгі час была ўтоена ад цікаўных вачэй. Уся справа ў тым, што ён служыў у атрадзе КДБ «Альфа» і працаваў у службе бяспекі Аляксандра Лукашэнкі, па сутнасці, ягоным ахоўнікам. У свой час гэтую службу ўзначальваў генерал Юры Бародзіч – так яны з Карнавухавым і пазнаёміліся. І гэтае знаёмства адыграе важную ролю ў далейшым.

Вядома, што Карнавухаў-старэйшы ўсяляк стараўся прасунуць хакейную карʼеру сваіх сыноў – напрыклад, яго намаганнямі Павел у 12 гадоў апынуўся на праглядзе ў дзіцячай школе ЦСКА. Але «Юнацтва», у якім Павел займаўся да гэтага, занаравілася і запатрабавала кампенсацыю. Плаціць «армейцы» за дзіця не збіраліся, маскоўская карʼера была пад пагрозай.

А далей здарылася вось што.

1) Мінскае «Дынама», якім тады руліў стары знаёмы Бародзіч, выкупляе ў «Юнацтва» правы на сына Карнавухава.

2) Хакеіста пераводзяць у школу «Дынама» і адразу ж аддаюць у ЦСКА. Бясплатна.

3) І як вішанька на торце: у Маскве Павел Карнавухаў некалькі гадоў жыве, навучаецца і трэніруецца за грошы «Дынама». Сямʼі Карнавухавых была выдадзена беспрацэнтная пазыка пад перспектыву вяртання гульца ў клуб. Павел не вярнуўся. Ці вярнуў Андрэй Карнавухаў пазыку? Ён заяўляе, што так. З боку клуба ніякага пацверджання не было.

Былы галоўны рэдактар «Прэсбола», а пазней генеральны менеджар «Дынама» і спартыўны дырэктар ФХБ Уладзімір Беражкоў у 2014 годзе гнеўна адказваў на прэтэнзіі па «ўпушчаным Карнавухаве» – тым летам «Дынама» магло падпісаць яго са школы ЦСКА, але Павел пакаціў у Паўночную Амерыку. 

Сын былога байца «Альфы» мутна з’ехаў з Беларусі ў Расію, узяў медаль на Алімпіядзе, а цяпер кажуць, што ваенны білет ён купіў – і гэта пагражае рэальнай службай у арміі, якая ваюе

«Прадʼяўляць мне Карнавухова па меншай меры несправядліва. Не я ў свой час выкупляў яго ў «Юнацтва», каб потым вывесці ў афшор і практычна падарыць ЦСКА. У школе «Дынама» ён не правёў ніводнай трэніроўкі, здзелка была фіктыўнай. А дамова беспрацэнтнай пазыкі? Федэрацыя без усялякіх на тое падстаў выдала трансфер… Не памяняй я прафесію, правёў бы на тэму забойнае журналісцкае расследаванне, якое, магчыма, зацікавіла б і праваахоўныя органы», – казаў Беражкоў.

Як бачыце, рашэнні па Карнавухаве прымаліся зусім не ў інтарэсах беларускага хакея.

Школа ЦСКА давяла хакеіста да яго сённяшняй праблемы. Там ад Паўла запатрабавалі адмовіцца ад беларускага пашпарта. Расейскія клубы часта так паступаюць – напрыклад, тое ж самае патрабаванне выстаўлялі да Іллі Салаўёва. Малады беларускі абаронца, які правёў сезон за «Дынама» ў КХЛ, а зараз імкнецца прабіцца ў НХЛ з АХЛ, на расійскі пашпарт не згадзіўся – і ўжо нават зʼездзіў са зборнай Беларусі на два чэмпіянаты свету.

Аднак Андрэй Карнавухаў жыве па запаветах Лукашэнкі, які Маскву называе «сталіцай сваёй Радзімы», і праблемы ў змене грамадзянства не бачыць: «У наяўнасці расейскіх пашпартоў у нашых гульцоў не бачу трагедыі. Атрыманне Паўлам пашпарта – звычайная працэдура».

Ну, калі так, то можна і ў армію схадзіць.

Фота: ФХР, «Дынама».

 

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.