Тактычныя гульні і хоць нейкая яснасць у чэмпіянаце. Уік-энд Формулы Е ў Берліне меў збольшага стратэгічнае значэнне
Фота: Formula E
Нельга сказаць, што гонкі сёмага і восьмага этапаў Формулы Е на старым аэрадроме Тэмпельхоф у сталіцы Германіі былі зусім нецікавымі. Усё ж такі важныя падзеі ў іх былі. Аднак больш важна, што ў чэмпіянаце, здаецца, выявіўся не проста фармальны лідар, хоць ён якраз ні ў суботу, ні ў нядзелю не перамог.
Для ўсяго свету ж галоўнае, што не перамог вораг, які ў канцы лютага напаў на Украіну. Не атрымалася гэта ў яго па многіх прычынах, галоўная з якіх – мужнасць і нязломнасць украінцаў, якія з голымі рукамі спынялі танкі захопнікаў. Гэта яны фактычна ўратавалі свет ад фашысцкай навалы, якая на Украіне спыняцца не думае нават зараз.
Канечне, асобнай падзякі за гераізм і прафесіяналізм вартыя Узброеныя сілы Украіны. Ім свет абавязаны ў першую чаргу, і ім ён мусіць дапамагаць усім, чым магчыма, калі не хоча сутыкнуцца з рускім светам сам-насам. Хоць лепшыя свае якасці перад бядой праявілі ўсе украінцы, якія з’ядналіся, далі адпор агрэсару і пачалі дапамагаць адзін аднаму.
Захисник «Азовсталі» співає переможну «Стефанію» під звуки бомбардувань.
🇺🇦⚔️ pic.twitter.com/L2uy6n7M7j— НГУ (@ng_ukraine) 15 мая 2022 г.
Вартыя павагі і беларусы, якія далучыліся да ўкраінскага войска, каб супрацьстаяць нашаму агульнаму ворагу, які акупіраваў і нашу краіну, нажаль, поўнасцю. Таму перамога ўкраінскага народа будзе важнай і неабходнай і нам. І мы зычым яе нашым суседзям і сябрам, а таксама нашым суайчыннікам, што ім дапамагаюць. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!
Ініцыятывы па дапамозе ўкраінцам ладзіць і Міжнародная аўтамабільная федэрацыя, якая апроч гэтага займаецца і іншымі карыснымі справамі. Арганізацыя чэмпіянату Формулы Е – адна з іх. Перакананы, што ў будучыні і яна будзе завітваць ва Украіну, дзе дакладна будуць месцы, на якіх можна будзе зладзіць электрычныя гонкі. Напрыклад, на тых жа аэрадромах, як ужо не дзейны берлінскі Тэмпельхоф.
Як і ў мінулыя гады, збудаваная там траса выкарыстоўвалася ў розных варыянтах у суботу і нядзелю. У першым выпадку гоншчыкі рухаліся супраць гадзіннай стрэлкі, а ў другім – па ёй. Што, зрэшты, не перашкодзіла швейцарцу Эдоарда Мартара з каманды ROKiT Venturi Racing заваяваць поўлы ў абодва дні.
Але ў перамогу ён канвертаваў толькі суботні. Правіла выкарыстання рэжыму атакі ў першы дзень было стандартным – два разы па чатыры хвіліны. Мартара абодва свае праезды па зоне актывацыі максімальна адцягваў, мінімізуючы страты пазіцый. Першы раз ён прапусціў толькі гоншчыка DS Techeetah Жана-Эрыка Верня, а ў другі – Андрэ Лотэрэра з TAG Heuer Porsche і лідара чэмпіянату Стофеля Вандорна з каманды Mercedes-EQ, якая ў наступным годзе пераўтворыцца ў McLaren.
Француза Эдоарда апярэдзіў амаль адразу, бо ў таго час дадатковай магутнасці ўжо паспеў скончыцца. У немца ў наступны раз заставаліся яго апошнія секунды, а ў бельгійца – паўтары хвіліны. Таму кожны раз швейцарскі пілот проста дачакаўся зручнага моманту і апярэдзіў кожнага з супернікаў. Лотэрэра ён абагнаў практычна на пару з Вандорнам, а потым гоншчык Porsche прапусціў яшчэ і Верня, які спачатку апярэдзіў свайго напарніка па камандзе Антоніу Фелікса да Кошту.
А атрымаўшы ад балельшчыкаў FanBoost, двухразовы чэмпіён Формулы Е абагнаў і Вандорна, фінішаваўшы ў выніку другім. Бельгіец замкнуў першую тройку, ну а Мартара перамог і наважваўся паўтарыць свой поспех у нядзелю. Але тут разнастайнасць унеслі арганізатары Электрычнага Прызу Берліна. У гонцы восьмага этапу, ужо ў другі раз у сезоне, рэжым атакі быў даступны толькі адзін, але на восем хвілін, што рабіла неактуальнымі суботнія стратэгічныя напрацоўкі.
Хаця напарніка Вандорна і дзейснага чэмпіёна Формулы Е Ніка дэ Фрыса, які стартаваў трэцім, Мартара прапусціў практычна на старце, у першым павароце. Эдоарда паспрабаваў быў паўтарыць тактычны трук, які дапамог яму ў суботу, і на актывацыю рэжыму атакі адправіўся ледзь не апошнім з групы лідараў, праз сямнаццаць хвілін пасля старту. Але гэтым разам фінт не спрацаваў, і адзінае, што ў пілота Venturi атрымалася – гэта вярнуць сабе другую пазіцыю, на якой ён і фінішаваў.
AND WE GO GREEN IN BERLIN!
The reigning champion @nyckdevries takes the lead of the race ⚡️
🇩🇪 2022 @Shell_Recharge #BerlinEPrix pic.twitter.com/FFaJZgtpRY
— ABB FIA Formula E World Championship (@FIAFormulaE) 15 мая 2022 г.
Дагнаць дэ Фрыса было немагчыма – яму, відаць, больш пасавала нядзельная канфігурацыя берлінскай трасы. Таму перамог нідэрландзец за яўнай перавагай. Затое баявітую гонку правёў Вандорн, які стартаваў восьмым, а фінішаваў трэцім, што дапамагло яму не толькі ўтрымаць, але і замацаваць лідарства ў чэмпіянаце.
Цяпер у бельгійца 111 ачкоў, тады як у Мартары, які падняўся на другую пазіцыю, 99. Вось Вернь, які ў нядзелю і стартаваў, і фінішаваў толькі дзявятым, саступае яму толькі чатыры балы, і напружання больш паміж імі. Адпаведна, на першай пазіцыі каманднага заліку замацаваўся Mercedes, у якога цяпер 176 ачкоў супраць 148 у Venturi, якія апярэдзілі ў спрэчцы за другую пазіцыю DS Techeetah. Тыя апусціліся на трэці радок і маюць 137 ачкоў.
Ззаду засталася палова сезону Формулы Е. Яе наступны этап пройдзе 4 чэрвеня на новая для ўсіх трасе на вуліцах Джакарты – сталіцы Інданэзіі.