Тактыкай і хуткасцю. Мітчэл Эванс выйграў першы электрапрыз Джакарты

0 2

Фота: Formula E

У сталіцу Інданэзіі Формула Е мусіла прыехаць яшчэ два гады таму, але каронавірусная пандэмія не дазволіла зрабіць гэта тады. Аднак у мінулую суботу праз гэта ніхто не сумаваў, бо гоншчык Jaguar TCS Racing Мітчэл Эванс зладзіў шоу.

Тактыкай і хуткасцю. Мітчэл Эванс выйграў першы электрапрыз Джакарты

Сумаваць мусяць не канкрэтна жыхары Джакарты, а ўвесь свет. За тое, што не спыніў своечасова неадэкватнага дыктатара, дазволіўшы яму 24 лютага напасці на Украіну і пачаць там вайну. Гісторыя ізноў нікога нічому не навучыла, за што расплачваюцца ні ў чым не вінаватыя ўкраінцы.

Зараз яны мужна і гераічна абараняюць не толькі саміх сябе, а ўвесь цывілізаваны свет. Неасаўковая імперыя ясна дала зразумець, што мае вялікія планы. Гэта разумеюць у Польшчы, Чэхіі, Літве, Латвіі, Эстоніі, дзе ведаюць, што бывае, калі да цябе прыходзіць рускі свет. Але ў іншых краінах знаходзяцца як прайдзісветы, што спрабуюць гандляваць з агрэсарам, так і проста дурні, якія спрабуюць агрэсара супакоіць і дбаюць пра яго твар.

Выдатна разумеюць наступствы прыходу рускага свету і беларусы. Лепшыя з іх зараз на перадавой з украінцамі дапамагаюць ім біць нашага агульнага з імі ворага. І цывілізаваны свет таксама павінен усвядоміць, што ваенная перамога ўкраінскаму народу прынясе волю і беларускаму, што самому цывілізаванаму свету і патрэбна. Годнасць жа сваю абодва народы ўжо даказалі. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Рускі свет – гэта антонім цывілізацыі і прагрэсу, і ўявіць сабе гонкі пры ім цяжкаваты, асабліва такія, як Формула Е. Вось і атрымліваецца, што ўкраінцы зараз змагаюцца і за яе і будучыню, вобразам якой гэтая серыя з’яўляецца. А яшчэ гэта проста цікавы спорт, што мы неаднаразова бачылі ў гэтым годзе і што было бачна ў Джакарце.

Тактыкай і хуткасцю. Мітчэл Эванс выйграў першы электрапрыз Джакарты

Этап там ад самага пачатку ўдала праводзіў герой рымскіх гонак Мітчэл Эванс. У кваліфікацыі новазеландзец саступіў толькі двум чэмпіёнам Формулы Е і напарнікам па камандзе DS Techeetah Жану-Эрыку Верню і Антоніу Феліксу да Кошце. Вось на партугальца Эванс і пайшоў у атаку на самым старце, скарыстаўшыся невялічкай замінкай з боку таго.

Зрэшты, да Кошта адбіўся перад першым паваротам, але далёка ад’ехаць у самым пачатку гонкі яму з Вернем не дазволіла кола, што адвалілася ад машыны пілота Mahindra Racing Олівера Роўланда. Праз яго пелатон узначаліў аўтамабіль бяспекі, але не надоўга, на шчасце. На шчасце Эванса, вядома, які на рэстарце ізноў падлавіў да Кошту і апярэдзіў яго.

З Вернем было складаней, бо ён паспеў стварыць бяспечны для сябе адрыў, і на дзявятым кругу з’езд у зону актывацыі рэжыму атакі не пазбавіў яго лідарства. Тады як Эванс з да Коштай, якія таксама адправіліся за дадатковай магутнасцю, прапусцілі наперад гоншчыка ROKiT Venturi Racing Эдоарда Мартару. Праўда, хутка і швейцарац праехаў па зоне актывацыі, але прапусціў ён пры гэтым толькі Эванса, тады як да Кошта у другі раз актываваў рэжым атакі хутка пасля сканчэння дзеяння першага.

Не надта зацягваў з другой актывацыяй і Вернь, які праз гэта прапусціў Эванса, але хутка вярнуў сабе лідарства. Затое Мітч свой другі візіт у зону актывацыі адцягнуў ледзь не да апошняга, наведаўшы яе толькі за дзесяць з невялікім хвілін да сканчэння асноўнага часу. Дадатковыя кілаваты магутнасці дазволілі яму хутка наблізіцца да Верня на адлегласць атакі, якую ён выдатна правёў у сёмым павароце, выйшаўшы ў лідары.

Пазней француз паспрабаваў атакаваць Эванса пры дапамозе Fan Boost, але, па-першае, адрыў быў ужо занадта вялікім, па-другое, фанацкі падарунак быў і ў Эванса, а па-трэцяе, перагрэў батарэі на балідзе Жана-Эрыка не дазваляў сілавой устаноўцы працаваць як след. Было і па-чацвёртае – неабходнасць эканоміць зарад у той батарэі. Прычым рабіць гэта мусіў і Эванс, адначасова адбіваючыся ад Верня.

У выніку да фінішу абодва дабіраліся на дзясятых долях працэнту ад даступнага зараду, і кожны мог страціць усё, але энергіі хапіла абодвум. Пры гэтым Мітчэл стрымаў Жана-Эрыка, атрымаўшы трэцюю ў сезоне перамогу. Вернь задаволіўся другім месцам, Мартара фінішаваў трэцім.

Трэцім пераможца другой гонкі ў Дырые і першай у Берліне стаў пасля Джакарты і ў чэмпіянаце, дзе ў яго 114 ачкоў, што толькі на два меней, чым у Верня, які падняўся на другую пазіцыю. Абодва, як і Эванс, які застаўся чацвёртым і мае 109 балаў, наблізіліся да гоншчыка Mercedes-EQ Стофеля Вандорна, які гэтым разам фінішаваў толькі пятым (што не так і дрэнна, улічваючы старт з восьмай пазіцыі), але са 121 ачком застаўся лідарам чэмпіянату. Па-ранейшаму лідзіруе ў сваім заліку і яго каманда, у якой 186 ачкоў. DS Techeetah і ROKiT Venturi Racing абмяняліся другой і трэцяй пазіцыямі, але наўрад ці канчаткова – у іх 170 і 169 балаў адпаведна.

Тактыкай і хуткасцю. Мітчэл Эванс выйграў першы электрапрыз Джакарты

Наступны этап Формулы Е мусіў быў прайсці ў канадскім Ванкуверы, але праз бюракратычныя правалокі візіт туды ў гэтым годзе быў адменены. Замест яго электрычны чэмпіянат свету прыедзе ў мараканскі Маракеш, дзе правядзе гонку 2 ліпеня.

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.