Вэст Гэм за тое, каб шоў працягвалася

0 7

Гульня «Манчэстэр Сіці» у «Вэст Гэме» у нядзелю магла стаць тым матчам, які амаль пацвердзіў бы, што каманда Пепа Гвардыёлы будзе чэмпіёнам Прэм’ер-лігі.

Але, усё развівалася зусім інакш, чым бы хацелася “мяшчанам”. Гэта была захапляльная гульня, дзе супернікі ведалі, што маглі і перамагчы ў ёй, але пры гэтым, маглі і прайграць, таму былі вельмі задаволеныя нічыйным вынікам.

Спачатку Вэст Гэм правёў дзве маланкавыя атакі, калі камандзе ўдалося выбрацца з-пад самага моцнага ціску і забіць два мячы, наўпрост прыгаломшылі гасцей вынікам першай паловы.

МанСіці распачалі сустрэчу валодаючы татальнай перавагай, яны забралі мяч і ўзялі штрафную гаспадароў у аблогу, але пры гэтым, ледзь ні кожная вылазка “малатабойцаў” завяршалася небяспечным момантам ці гострым падыходам. Так, МанСіці валодаў ініцыятывай, яны стваралі гострыя моманты, у нейкіх эпізодах толькі шанцаванне дапамагала Фаб’янскі ратавацца ад прапушчанага гола.

І вось на 24-й хвіліне Фаб’янскі выбівае мяч у цэнтр поля, там за верхавы мяч вядзе барацьбу Антоніа, той адскоквае на Форналеса, а той ў адзін дотык закідвае мяч за спіны абаронцам МанСіці, дзе набраўшы хаду Боўэн робіць два дотыкі да мяча, спачатку пракінуўшы яго сабе на ход, а потым перагуляўшы Эдэрсэна і забіўшы ў пустыя вароты. Гэта быў бліскучы гол, уся атака заняла каля дзесяці секунд, гаспадары выкарысталі высокую лінію абароны “сіці” і забяспечылі сабе перавагу.

Вэст Гэм за тое, каб шоў працягвалася

Потым гаспадары даволі спакойна абараняліся, каманды Гвардыёлы выглядала крыху разгублена, той ціск, які яна стварала на чужой палове поля не вельмі турбаваў абарончыя рэдуты каманды Моеса.

Чарговы выбух адбыўся ў самым канцы першага тайма. На 45-й хвіліне Фаб’янскі выбіў мяч на палову поля “мяшчан” дзе верхавую барацьбу выіграў Соўчак і зкінуў мяч галавой на Антоніа, той падпрацаваўшы для сябе мяч і зрабіўшы патрэбную паўзу для манёўра Боэна, аддаў пас за спіны абаронцаў, падавалася, што Боўэна паспеў накрыць Фернандзінья, але нападнік “малаткоў” прабіў паміж ног абаронцы і Эдэрсан не паспеў зрэагаваць на такі стрэл. Гол, дубль Боўэна, 2–0 МанСіці прайграе пасля першай паловы.

Вэст Гэм за тое, каб шоў працягвалася

Рэакцыя гасцей была вельмі паказальнай, на іх тварах яскрава чыталася разчараванне, нават сам Гвардыёла не верыў, што так балюча для яго каманды завяршаецца першая палова, але і было відавочна, што ў другой палове ціск павялічыцца, Гвардыёла ўжо вырашаў, як скарэктаваць гульню каманды.

Другая палова пачалася з ціску гасцей, у прынцыпе, як і ўся першая палова. МанСіці зарабілі вуглавы, пасля якога мяч быў вынесены на Зінчанка, той зрабіў чарговы навес у штрафную пляцоўку, дзе Робры зкінуў мяч на набягаючага Грыліша і той ўдарам з лёту забіў гол. 49-я хвіліна, 2–1 на карысць Вэст Гэма. Хуткі гол у пачатку другой паловы матча дадаў аптымізму “мяшчанам”.

Вэст Гэм за тое, каб шоў працягвалася

МанСіці цалкам валодалі ініцыятывай і пачалі дзейнічаць болей асцярожна ззаду. У ВэстГэма не было такіх небяспечных выхадаў, якія ў іх атрымліваліся ў першай палове. На 56-й хвіліне чарговая зацяжная атака “сіці” прывяла да ўдару з блізкай адлегласці Бернарду Сілва, але брамніку “малаткоў” разам з абаронамі ўдалося адбіцца. Гэта было вельмі блізка да голу, але лік на табло застаўся на карысць гаспадароў.

Першая небяспечная вылазка ВэстГэма ў другой палове адбылася на 65-й хвіліне, калі яны спрабавалі разгарнуць хуткую контр-атаку, але Фернандзінья перахапіў мяч і падавалася, што атака “захлынулася”, але абаронца пад ціскам Райса аддаваў мяч свайму брамніку, дзе гэты пас чакаў Антоніа, ён перахапіў мяч і выйшаў сам насам з Эдэрсанам. Пры спробе перакінуць брамніка, нападнік “малаткоў” схібіў, гэта быў вельмі небяспечны момант, але дакладнасці пры выкананні такога складанага ўдару не хапіла.

А на 68-й хвіліне Антоніа сфаліў на Лапорце каля сваёй штрафной, суддзя назначыў штрафны ўдар, Марэз выканаў навес і мяч у свае вароты зрэзаў Коўфал. Крайні абаронца ў скачку спрабаваў выбіць мяч галавой, але вельмі няўдала для сваёй каманды, ён падрэзаў яго ў кут сваіх варот. 2–2 і ў МанСіці было яшчэ процьму часу, каб даціснуць гаспадароў, але ўжо пры нічыйным выніку, адчувалася, што Гвардыёла пачаў дыхаць спакайней, цяпер яны апяраджалі Ліверпуль па набраных пунктах.

На 75-й хвіліне Боўэн замахнуўся на хет-трык, калі атака “малаткоў” дайшла да штрафной гасцей і набягаючы Боўэн прабіваў з лёту і толькі нага Лапорта дапамагла “мяшчанам” адбіцца, небяспечна пушчаны мяч крануўся нагі абаронцы і паляцеў на вуглавы. Лік на табло застаўся нічыйны.

На 83-й хвіліне чарговая атака “сіці” завершылася падзеннем у штрафной гаспадароў Жэзуса. Спачатку пенальці не быў назначаны, але пасля прагляду ВАР, Энтані Тэйлар паказаў на белую кропку ў штрафной пляцоўцы. Пенальці пайшоў прабіваць Марэз, ён моцна прабіў ў левы кут ад Фаб’янскі, але менавіта туды і паляцей польскі брамнік ВэстГэма. Сэйв, паратунак, бліскучая гульня брамніка, ён бліскуча адгуляў у тым моманце, дзе ўсё залежыла толькі ад яго.

Вэст Гэм за тое, каб шоў працягвалася

Гэта была развязка ў сустрэчы. ВэстГэм выстаяў да фінальнага свістку. Матч завершыўся нічыйным вынікам. Каманды зарабілі па аднаму пункту і могуць ганарыца сабой, бо тое шоў, якое яны ўчынілі, вартае шоў. Вэст Гэм развітваецца са сваёй арэнаў у гэтым сезоне, заўзятары былі неверагодныя, атмасфера была цудоўная.

Заўзятары развітваліся з легендай клуба — Маркам Ноўблам. Ён выйшаў на поле ў якасці гульца, які праводзіць аошнюю сустрэчу на хатнім стадыёне “малаткоў” на 77-й хвіліне. А пасля сустрэчы, ён выйшаў да заўзятараў разам з дзецьмі і аддзячыў усіх прыхільнікаў за падтрымку ў яго кар’еры. Марк Ноўбл згуляў за Вэст Гэм 549 сустрэч, 206 з іх — дома ў Прэм’ер-лізе, толькі шэсць гульцоў маюць большы паказчык па гульням на сваім полі ў АПЛ.

Вэст Гэм за тое, каб шоў працягвалася

Гэта быў цудоўны вечар на Алімпійскім стадыёне ў Лондані. Гаспадары дадалі бліскучую нічыю з МанСіці на сваім полі, да перамог тут жа над Ліверпулем і Чэлсі ў гэтым сезоне. Яны могуць забрацца ў топ-6 па выніках розыгрыша, калі добра згуляюць з Манчэстар Юнайтэд у апошнім туры.

Манчэстар Сіці, у сваю чаргу, давядзецца безпамылкова згуляць у апошнім туры на сваім полі, супраць каманды Стывена Джэрарда — Астан Віллы. “Сіці” б меў большыя праблемы, каб не змог выраўняць лік на табло ў сёняшня сустрэчы, але мог і займець перамогу, каб не выбітная гульня Фаб’янскі. Прынамсі, усё ў руках МанСіці, ім проста трэба перамагчы ў апошнім туры.

Гвардыёла адзначыў пасля гульні, што ён быў упэўнены, што ўсё будзе вырашацца ў апошнім туры, бо Ліверпуль “амаль ідэальны”, каб завершыць чэмпіёнскую гонку за тры ці чатыры туры да заканчэння. Потым ён дадаў:

«Я заклікаю ўсіх блюзаў у Манчэстэры ў апошнім туры выйсці на вуліцы і на стадыён. Я магу вас запэўніць. Праз тыдзень наш стадыён будзе запоўнены, і мы аддамо прыхільнікам усе сілы ды эмоцыі, а яны аддадуць нам усе свае. Яны будуць так ганарыцца, я ўпэўнены».

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.