У белспорце арганізацыйны ігнор дня роднай мовы. Прыгадалі свята лічаныя клубы – федэрацыі i НАК маўчаць
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы. Для Беларусi гэта сумнае свята – сваю тут даўно адштурхоўваюць на карысць расiйскай, дык яшчэ ў мiнулым годзе на хвалi зачыстак НКА рэжым Лукашэнкi лiквiдаваў Таварыства беларускай школы ды Таварыства беларускай мовы, i стала зусiм сумна.
У «Дзень народнага адзінства» Лукашэнка на «Мiнск-Арэне» разнёс паланізацыю – хаця ягоны рэжым робіць нават больш для знішчэння беларускай культуры
Але ж цi не файная нагода, нягледзячы на ўсе перашкоды, успомнiць пра родную мову? Мы ў чарговы раз паглядзелi, як клубы белспорту адзначылi свята ў сваіх сацсетках – i не знайшлi размаху.
Футбол
Усяго тры клубы вышэйшай лігі з 16 узгадалі свята. Ніяк не маглі прайсці міма «Крумкачы», а вось астатнiм клубам Д2 і АБФФ ставім тлусты мінус.
БАТЭ
Барысаўчане прапанавалі падпісчыкам падзяліцца сваімі ўлюбёнымі беларускімі творамі.
А таксама зрабілі крутую актыўнасць, папрасіўшы сваіх заўзятараў прачытаць верш Янкі Купала «Роднае слова».
«Дынама» Мiнск
Ілюстрацыя ад дынамаўцаў, на якой словы на роднай мове ўтвараюць сэрца.
«Нёман»
Гарадзенцы, якія і так цэлы год вядуць сацсеткі на беларускай мове, падрыхтавалі графіку, дзе як у крыжаванцы спалучаюцца словы «Нёман Гродна» і «З днём роднай мовы».
«Крумкачы»
Прэс-служба мінчукоў пафантазіравала на тэму таго, як бы выглядалі вокладкі твораў, калі б беларускія пісьменнікі натхняліся іх клубам (дарэчы, не яны першыя).
Класiка беларускай лiтаратуры на лад айчыннага спорту: дзве душы Мiлеўскага, ваяўнiчы Захараў ды свая сiвая легенда
Хакей
У хакеі ўсё яшчэ горш: клубы Экстралігі на свята зусiм забылiся. Адказваць за пасты прыйшлося прадстаўніку КХЛ i федэрацыi.
«Дынама» Мiнск
«Зубры» ў сваіх падпісчыкаў папрасілі назваць любімае слова на беларускай мове.
ФХБ
Акаўнт федэрацыі хакея зрабіў гульню, дзе трэба знайсці словы на мове, звязаныя з хакейнай тэматыкай.
Гандбол
Ад гэтага віду спорту ўсё таксама вельмі сціпла – адзін прадстаўнік.
«Мяшкоў Брэст»
Брэстчане зрабілі падборку слоў на роднай мове.
У астатнім жа поўная цемра: ні НАК, ні федэрацыі, ні іншыя клубы ніяк не згадалі пра свята ў сваіх акаўнтах.
А як вы ставіцеся да дня роднай мовы?