У Red Bull дубль. У Ferrari таксама, але ёсць нюанс. Ацэньваем глыбіню падзення Скудэрыі на Гран Пры Азербайджана

0 2

Фота: formula1.com

Можна колькі заўгодна казаць, што хуткі але ненадзейны аўтамабіль лепей за надзейны, але павольны. Толькі калі твой хуткі рэгулярна не даязджае да фінішу, даганяць і абганяць цябе неўзабаве пачнуць і не самыя хуткія. А самыя будуць павялічваць адрыў ад цябе, як учора ў Баку чарговы раз зрабіла каманда Red Bull.

У Red Bull дубль. У Ferrari таксама, але ёсць нюанс. Ацэньваем глыбіню падзення Скудэрыі на Гран Пры Азербайджана

Больш за сто дзён расійска-фашысцкія захопнікі катуюць Украіну. Пятая частка яе тэрыторыі знаходзіцца па акупацыяй. Агрэсар не спыняе спробы прасунуцца далей, таму што патрэбная яму ўжо даўно далёка не толькі адна Украіна. Расійскі дыктатар даўно бачыць сябе Пятром Першым і Напалеонам у адной асобе, і сваё гарматнае мяса шкадаваць не будзе.

У адрозненні ад яго Украіна ведае сваіх герояў-абаронцаў і дбае пра іх. Але іх усё роўна кожны дзень гіне вельмі шмат. Каб такога не было, каб спыніць агрэсара і выкінуць яго з украінскай зямлі, яму трэба нанесці цяжкую непапраўную ваенную паразу. А для гэтага Украіне тэрмінова патрэбна ваенная дапамога, якую ёй мусіць аказаць увесь цывілізаваны свет, калі ён хоча застацца цывілізаваным.

Перамога Украіны будзе канцом крыважэрнага расійскага тырана і яго калгаснага паслугача ў Беларусі, якая патрэбна цывілізаванаму свету вольнай і незалежнай, як і Украіна, дзе нашы лепшыя суайчыннікі зараз змагаюцца і за нас. Выратаваўшы ўкраінцаў, свет выратуе і беларусаў, якія ніколі не забудуцца пра дабрыню. Разам з нашымі суседзямі і сябрамі мы даўно даказалі, што вартыя быць членамі еўрапейскай сям’і. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Немагчыма параўноўваць катастрофу якой-небудзь краіны з няўдачамі спартыўнай каманды. Гэта непрыгожа, нават калі гаворка ідзе пра краіну-агрэсар. Дый немагчыма параўнаць цяжкасць гістарычнай бяды, у якой апынулася Расія, з непрыемнасцямі Ferrari ў Формуле 1, хаця пасля ўчарашняга, не выключаю, некаторым хацелася. Толькі, па-першае, каманда з Маранэла нікому нічога дрэннага не зрабіла і ні на каго не нападала, а па-другое, зусім не так у яе ўсё катастрафічна, канечне.

У Red Bull дубль. У Ferrari таксама, але ёсць нюанс. Ацэньваем глыбіню падзення Скудэрыі на Гран Пры Азербайджана

Хоць крыўдна, натуральна, было нават тым, хто ніколі прыхільнікам «чырвоных» не быў. Ну як так?! Леклер абавязаны быў перамагаць на Гран Пры Азербайджана. Хуткасць у Ferrari ёсць, талент у самога Шарля таксама. Яны былі бачныя ад самай пятніцы, калі манэгаск пачаў абменьвацца лепшымі вынікамі з Серхіа Перэсам. Мексіканец, які яшчэ напярэдадні Гран Пры Манака працягнуў з Red Bull кантракт адразу да 2024 года, што было абвешчана ўжо пасля яго перамогі ў Княстве, быў лепшым у першай пятнічнай трэніроўцы, Леклер у другой. На наступны дзень Чэка ізноў пяршынстваваў у свабоднай практыцы, а Шарль затое заваяваў поўл.

Ну а ўжо на самым старце гонкі, якую Перэс пачынаў другім, ён абагнаў Леклера. У гоначным рэжыме, прынамсі, на першых кругах і на шынах Medium (другога па абсалютнай мяккасці кампаўнду С4), тэмпу пілоту Ferrari яўна не ставала. Напарнік Карлас Сайнс дапамагчы нічым не мог – ён стартаваў чацвёртым, і так і ехаў следам за Ферстапенам, нават не спрабуючы атакаваць дзейснага чэмпіёна.

Але дапамагчы іспанец паспрабаваў. Толькі не па сваёй волі. На дзявятым кругу на яго балідзе выйшла з ладу гідраўліка, праз што ён спыніўся на трасе і сышоў з дыстанцыі. Для эвакуацыі машыны быў абвешчаны рэжым віртуальнага аўтамабіля бяспекі, і гэтым у Ferrari скарысталіся, правёўшы піт-стоп з Шарлем. Не ідэальна, з замінкай, але своечасова перавялі яго на Hard, і галоўнае для яго было не адпускаць надта далёка канкурэнтаў з Red Bull, якія біліся паміж сабой.

Ну як біліся… Перэсу, які насамрэч быў значна павольнейшы за Ферстапена, адкрытым тэкстам забаранілі стрымліваць яго. Таму нідэрландзец на пятнаццатым кругу абышоў яго практычна бесперашкодна, перахапіўшы ў яго першую пазіцыю. Гэтым можна аповед і скончыць, таму што тое, што Леклер вярнуў сабе лідарства пасля піт-стопаў Серхіа і Макса, мела значэнне толькі да дваццатага круга, на якім матор на балідзе Шарля згарэў.

Глядзець гонку пасля гэтага мяне прымушала толькі прафесійная неабходнасць. Перашкодзіць Ферстапену з Перэсам прынесці Рэд Булу дубль маглі толькі праблемы ў кагосьці з іх, але гэтым разам абышлося без праблем. Макс перамог, Серхіа заняў другое месца. Трэцім жа да фінішу прыйшоў навабранец (калі такое слова яму пасуе) Мерсэдэса Джордж Расэл. Яго ўжо паспелі назваць Містарам Сталасцю – аніводнага фінішу ніжэй пятага месца ва ўсіх гонках сезону-2022!

Чацвёртым, дарэчы, стаў яго напарнік і суайчыннік, сяміразовы чэмпіён Льюіс Хэмілтан. А іх начальнік Тота Вольф сёння папярэдзіў, што калі ў Ferrari працягнуцца праблемы, Mercedes іх абгоніць. Бо, вядома, каб фінішаваць першым, спярша трэба фінішаваць. У гоншчыкаў Скудэрыі гэта атрымліваецца далёка не кожны раз і не ў кожнага. А Джордж з Льюісам не глядзі, што не самыя шпаркія, бачылі адмашкі клецістым сцягам ва ўсіх гонках бягучага сезона.

У Red Bull дубль. У Ferrari таксама, але ёсць нюанс. Ацэньваем глыбіню падзення Скудэрыі на Гран Пры Азербайджана

Адзінае што «дэльфінаванне», яно ж «казленне», яно ж вертыкальныя ваганні на высокай хуткасці, да якіх прыводзіць граўнд-эфект, мучаць пілотаў Mercedes заўважна болей, чым астатніх. На онборд-планах яшчэ ў свабодных заездах было выразна бачна, як на падскоках Хэмілтан некалькі разоў амаль губляў машыну, да такой ступені яе пачынала разбоўтваць з боку ў бок, часта на хуткасцях пад ці нават за 300 км/г.

Пры гэтым дарожны прасвет у балідаў Формулы 1 вельмі малы, і мерсэдэсаўскія ў пэўныя моманты проста пачынаюць біцца днішчам аб гоначнае палатно. Натуральна, дастаецца і азадкам гоншчыкаў і іх пазваночнікам. У Льюіса пасля гонкі ў Баку спіна балела так, што некаторыя засумняваліся, што на гэтым тыдні ён даедзе да Манрэаля. Але даедзе, пра што сам сказаў праз Інстаграм. Як і ўсе мы, надта ўжо Льюіс засумаваў па Гран Пры Канады, што не праводзіўся два гады праз пандэмію.

У Red Bull дубль. У Ferrari таксама, але ёсць нюанс. Ацэньваем глыбіню падзення Скудэрыі на Гран Пры Азербайджана

Вяртаючыся ж да «дэльфінавання», увагу на яго звярнулі многія, у тым ліку пілот AlphaTauri П’ер Гаслі, які на Гран Пры Азербайджана стаў лепшым з астатніх, фінішаваўшы пятым. Ён таксама згадаў небяспечнасць гэтай з’явы для здароўя, папярэдзіўшы, што маладыя гоншчыкі, як ён, яшчэ да трыццаці гадоў могуць пачаць хадзіць з палачкамі. Карацей, праблема практычна ўсеагульная, хаця вось у Red Bull на яе не жаляцца. У Ferrari пра яе быццам бы казаў Сайнс, але там зараз ёсць больш істотныя непрыемнасці.

Леклер у чэмпіянаце са сваімі 116 ачкамі ўжо трэці, на другую пазіцыю ён прапусціў Перэса, у якога 129 балаў (лепшым кругам у гонцы Чэка ўчора зарабіў адзін бонусны). Ферстапен жа мае 150, упэўнена лідзіруючы. У Кубку канструктараў трэці пакуль што Mercedes, але і яму з яго 161 ачком ужо не так і далёка да Ferrari, у якой 199 ачкоў і для якой Red Bull ужо здаецца недасягальным, бо мае ўжо 279 балаў.

У Red Bull дубль. У Ferrari таксама, але ёсць нюанс. Ацэньваем глыбіню падзення Скудэрыі на Гран Пры Азербайджана

Ці не насцігнуць пілотаў Скудэрыі іх праблемы і ў Канадзе, дзе, як было адзначана вышэй, Формула 1 будзе гасцяваць у канцы ўжо гэтага тыдня? Часу-та на разгляд у Маранэла не будзе. Так што нам толькі і застаецца спадзявацца, што новыя сілавыя ўстаноўкі, якія Шарль і Карлас мусяць бы цяпер атрымаць на ўсялякі выпадак, у Монрэалі адпрацуюць без паломак, і гонка там атрымаецца цікавай для ўсіх, а не толькі для гоначных псіхапатаў.

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.