Аварыі, дрыфт і перамогі тых, ад каго іх не чакалі. Этапы Формулы Е ў Нью-Йорку выдаліся нязвычна падзейнымі

0 2

Фота: Formula E

Канфігурацыя трасы для электраформулы ў Нью-Йорку звычайна не спрыяе абгонам. Але шчыльная барацьба за чэмпіёнства і непрадказальнае надвор’е многае змянілі гэтым разам. Хаця не абышлося і без спрэчных судзейскіх рашэнняў.

Аварыі, дрыфт і перамогі тых, ад каго іх не чакалі. Этапы Формулы Е ў Нью-Йорку выдаліся нязвычна падзейнымі

У сэнсе гістарычнай памылковасці рашэнне расійскага фюрэра аб нападзе на Украіну было бясспрэчным. На многія яго ранейшыя нават вонкавыя злачынствы кшталту анексіі Крыма і збіцця пасажырскага самалёта свет гатовы быў заплюшчваць вочы і далей з ім гандляваць. Аднак сквапнасць зацямніла розум закамплексаванага дыктатара, і ён паскорыў працэс развалу сваёй імперыі.

На вялікі жаль, развальваецца яна цаною жыццяў мірных украінцаў, якіх агрэсар працягвае забіваць. Канчаткова пераўтварыўшы сваю дзяржаву ў тэрарыстычную арганізацыю, расійскі дыктатар ужо не хавае сваёй мэты знішчыць украінскую нацыю. У чым яму актыўна дапамагае яго фашысцкая прапаганда, якая эфектыўна нацкавала расіян на ўкраінцаў.

Аднак зламаць волю ўкраінцаў не атрымалася. Яны з першых дзён вайны мужна і гераічна абараняюць сваю зямлю і паступова вызваляюць яе захопленыя часткі. Пакрысе яны атрымліваюць і міжнародную ваенную дапамогу, якая павышае эфектыўнасць іх справы. Дзень перамогі ўкраінскага народа будзе святам і для беларускага, чые сыны таксама ваююць за свабоду нашых суседзяў і сваю. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

У Формуле Е – гэта не вайна, а мірная гоначная серыя, і ў ёй прадвызначанасці няма. Хіба што пераможа таксама варты і лепшы, хаця кола адназначных лідараў пасля этапу ў Нью-Йорку звузілася. Лідарам чэмпіянату ў горад, які ніколі не спіць, прыехаў пілот ROKiT Venturi Racing Эдоарда Мартара, але ў суботняй кваліфікацыі ён не бліснуў, паказаўшы толькі дзявяты вынік.

Героем жа адзінаццатага этапу стаў гоншчык каманды Envision Racing Нік Кэсідзі. Ён і поўл выйграў, і гонку кантраляваў, абодва разы своечасова наведаўшы зону актывацыі рэжыму атакі. Пры гэтым новазеландзец з візітам туды не зацягваў, хутчэй, наадварот. Але напарнік Мартары Лукас дзі Грасі, які яшчэ на старце апярэдзіў Стофеля Вандорна з  Mercedes-EQ, кожны раз рабіў гэта следам за Кэсідзі, і той вяртаўся на лідарскую пазіцыю.

Аварыі, дрыфт і перамогі тых, ад каго іх не чакалі. Этапы Формулы Е ў Нью-Йорку выдаліся нязвычна падзейнымі

Пры гэтым на дваццаць чацвёртым кругу Вандорн у сваю чаргу вярнуў сабе страчаную ў пачатку гонкі другую пазіцыю, правёўшы атаку на дзі Грасі з дапамогай Fan Boost – дадатковай магутнасці, якую яму падарылі гледачы па выніках Інтэрнэт-галасавання. Праўда, хутка бразілец сам атакаваў Стофеля, а заадно яго абышоў, скарыстаўшыся яго памылкай, і напарнік Кэсідзі Робін Фрайнс.

Справа прымала цікавы абарот, бо група лідараў ішла шчыльна. Шчыльна ж і дружна яна амаль цалкам патрапіла ў аварыю, калі за дзесяць хвілін да сканчэння асноўнага часу пайшоў моцны дождж. Фрайнс непрыемнасці пазбег і захапіў лідарства, а на другой пазіцыі апынуўся… Мартара! Праўда, і швейцарац не паспеў адтармазіцца на слізкай трасе (ніякай дажджавой гумы ў Формуле Е няма), зламаўшы пярэдняе антыкрыло.

Гонка ж неўзабаве была спыненая чырвонымі сцягамі, а адноўленая чамусьці не была, хаця дождж хутка перастаў, а часу яшчэ заставалася даволі шмат. Таму залік быў дадзены па кругу, папярэднім таму, на якім адбылася аварыя. Таму Мартара ў пратаколе апынуўся на пятым месцы, а пасля яго яшчэ і пакаралі за перавышэнне хуткасці ў рэжыме віртуальнага аўтамабіля бяспекі, які папярэднічаў чырвоным сцягам. У выніку Эдоарда адкаціўся на дзявятую пазіцыю.

Перамога ж дасталася Кэсідзі, дзі Грасі заняў другое месца, Фрайнс трэцяе. Пры гэтым Нік мог бы на наступны дзень перамагчы і другі раз у сезоне і адсвяткаваць двайны трыумф. Таму што ў кваліфікацыі ён перамог, але за замену пашкоджанай у аварыі батарэі быў пакараны штрафам у трыццаць пазіцый, і не толькі стартаваў апошнім, а яшчэ і мусіў быў праехацца па піт-лэйне па ходу гонкі.

Аварыі, дрыфт і перамогі тых, ад каго іх не чакалі. Этапы Формулы Е ў Нью-Йорку выдаліся нязвычна падзейнымі

Таму з першай пазіцыі стартаваў гоншчык каманды DS Teechetah Антоніу Фелікс да Кошта, які ў сваю чаргу ўпершыню ў сезоне падняўся затым на верхнюю ступень подыуму. Яго спрабаваў быў атакаваць канкурэнт з Mahindra Racing Алекс Сімс, які ў наступным годзе вырашыў пайсці ў гонкі на цягавітасць, але беспаспяхова. Ды і сам брытанец прапусціў спачатку Вандорна, які заняў другое месца, а пазней і гоншчыка Jaguar TCS Racing Мітчэла Эванса.

Новазеландзец раней сышоўся на трасе з напарнікам Вандорна і дзейсным чэмпіёнам Формулы Е Нікам дэ Фрысам, які заўтра заменіць у першай свабоднай практыцы Гран Пры Францыі Льюіса Хэмілтана. Атака Мітча ледзь не скончылася аварыяй – нідэрландзец пасунуўся да яго ўлева, ледзь не ўпячатаўшы канкурэнта ў адбойнік. Але ўсё абышлося толькі эфектным дрыфтам у выкананні Эванса пасля таго, як на тармажэнні ён паслізнуўся на бруднай частцы трасы і падскочыў на кочцы.

Карма, дарэчы, спрацавала аператыўна – праз пару кругоў амаль што аналагічным чынам, атакуючы Сімса, у аварыю ў тым жа месцы ледзь не патрапіў сам дэ Фрыс. Зрэшты, і ён усяго толькі прапусціў Эванса, які на трыццаць пятым кругу ўжо паспяхова абагнаў Сімса і фінішаваў трэцім.

Мартара ў нядзельнай гонцы замкнуў першую дзясятку, таму Вандорн вярнуўся на першую пазіцыю ў чэмпіянаце, дзе ён мае 155 ачкоў і на адзінаццаць апярэджвае Эдоарда. Эванс падняўся на трэцюю пазіцыю, і таксама не надта адстае ад двух лідараў – у яго 139 балаў. А вось у напарніка да Кошты Жана-Эрыка Верня задача ўскладнілася. Ні ў адной з нью-йоркскіх гонак ён не фінішаваў, адкаціўшыся ў генеральнай класіфікацыі на чацвёртую пазіцыю. У француза 128 ачкоў.

У камандным заліку Mercedes-EQ таксама вярнуў сабе першую пазіцыю і мае цяпер 238 балаў, на дзесяць апярэджваючы і ROKiT Venturi Racing, і DS Techeetah, якія займаюць другую і трэцюю пазіцыі адпаведна.

Аварыі, дрыфт і перамогі тых, ад каго іх не чакалі. Этапы Формулы Е ў Нью-Йорку выдаліся нязвычна падзейнымі

Аднак у Формуле Е па-ранейшаму нічога не вырашана, і інтрыга можа толькі абвастрыцца пасля двух наступных этапаў. Пройдуць яны 30 і 31 ліпеня ў Лондане.

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.