Экс-футбаліст зборнай Беларусі дапамог украінцы выйграць экстрэмальны трыятлон у Славакіі і адабрацца на ЧС. Гэты поспех ён назваў пачаткам перамог двух народаў

0 8

Экс-футбаліст зборнай Беларусі дапамог украінцы выйграць экстрэмальны трыятлон у Славакіі і адабрацца на ЧС. Гэты поспех ён назваў пачаткам перамог двух народаў

«Яношык» – экстрэмальны трыятлон, названы ў гонар славацкага нацыянальнага героя Юрая Яношыка. Спаборніцтва праводзіць спартсменаў па маляўнічых раёнах паўночнай Славакіі з агульнай вышынёй у 5800 метраў і па месцах, дзе нарадзіўся і жыў славацкі Робін Гуд. Адно з правілаў «Яношыка» – атлетаў суправаджаюць і кантралююць на працягу ўсяго дня іх памочнікі і каманда падтрымкі. Толькі адзін афіцыйна адзначаны член каманды падтрымкі (сапарцёр) дапамагае спартсмену падчас гонкі і бяжыць з ім затым забег.

Украінка Надзея Варончанка, якая прыняла ўдзел у экстрэмальным трыятлоне, паклікала сабе ў памочнікі беларуса Юрыя Юрчанку, які ўжо ўдзельнічаў у гэтай гонцы ў 2019 годзе. У свой час хлопец прафесійна займаўся футболам, выклікаўся ў юнацкую зборную Беларусі і нават у 2007 годзе станавіўся пераможцам мемарыяла Гранаткіна.

Ходзіць на акцыі, уцякае ад АМАПа, не разумее Домрачаву і перажывае за Знака. Экс-футбаліст – пра жыццё ў бурнай Беларусі

Экс-футбаліст зборнай Беларусі дапамог украінцы выйграць экстрэмальны трыятлон у Славакіі і адабрацца на ЧС. Гэты поспех ён назваў пачаткам перамог двух народаў

Праграма спаборніцтва была не з простых: 3,8 км плавання са стартам апоўначы, начны велаэтап (з наборам вышыні да 2600 м) і 42-кіламетровы трэйлранінг (з наборам вышыні да 3200 м) па сцежках нацыянальнага парку.

Два першых спартоўца атрымліваюць магчымасць прыняць удзел у чэмпіянаце свету па экстрым трыятлоне ў Нарвегіі – Norseman. Пераадолеўшы ўсе цяжкасці, Надзея заваявала для сябе гэтую пуцёўку, заняўшы ў Славакіі першае месца.

Экс-футбаліст зборнай Беларусі дапамог украінцы выйграць экстрэмальны трыятлон у Славакіі і адабрацца на ЧС. Гэты поспех ён назваў пачаткам перамог двух народаў

«Беларусы і ўкраінцы перамаглі – гэта толькі пачатак сумесных перамог», – так пракаментаваў Юрчанка перамогу для Tribuna.com. Надзея фінішавала разам з Юрыем на вяршыні гары, дзе яна ўзняла ўкраінскі сцяг з надпісам «Не вайне». 

Экс-футбаліст зборнай Беларусі дапамог украінцы выйграць экстрэмальны трыятлон у Славакіі і адабрацца на ЧС. Гэты поспех ён назваў пачаткам перамог двух народаў

Фота: Асабісты архіў Юрыя Юрчанкі, FB Jánošík – Slovak Xtreme Triathlon

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.