Кавальчук – проста няшка, або чыё фота павінна стаяць у тлумачальным слоўніку побач са словам «ёлуп»

0 4

Прыгажун і прынц-інкогніта, які ператварае беларускі спорт у карыкатуру.

Канешне, сёння ў Беларусі ўсё вельмі сумна з правамі. Гэтага нельга, таго нельга, тут – турэмны тэрмін, а там – расстрэл. Але ёсць права, якое беражліва захоўваецца нават (асабліва) дыктатарскім рэжымам. Захоўваецца і нават заахвочваецца да выкарыстання.

Гэта права быць або шчырым дурнем, або цынікам-прыстасаванцам – каму што больш па душы. Бачыце, нават выбар пакінулі. А некаторым і выбіраць не трэба, бо яны сумяшчаюць у сабе дзве опцыі. Збоку гэта выглядае недарэчна і камічна, але чаму не, калі людзям камфортна?

У беларускай мове для такой пароды існуе сакавітае слова: ёлуп. Хаця ёсць і больш мяккая форма: ёлупень. Бачыць Бог, у мяне няма жадання кагосьці абразіць. Проста ёсць з’ява – і ёсць яе назва. І час зараз такі, што патрабуе называць з’явы сапраўднымі імёнамі, без палітэсу, каб не было блытаніны, дзе вайна – а дзе спецаперацыя; дзе сапраўдная любоў да Радзімы – а дзе імкненне любой цаной захаваць уладу і тэрарызм на дзяржаўным узроўні.

Ёлупаў мы назіраем сёння даволі выпукла. Балазе яны не хаваюцца і нават імкнуцца быць навідавоку, у тым ліку ў айчынным спорце.

У маёй аднакурсніцы быў каронны жарт, які яна любіла прыкладаць да розных асоб, у тым ліку да мяне. Гучаў ён (звычайна пасля нейкай малазначнай спрэчкі) прыкладна так: «Калі б у тлумачальным слоўніку было слова «свінота», то побач з ім павінна было б стаяць тваё фота». А чыё фота вы паставілі б у тлумачальным слоўніку побач са словам «ёлуп»? Выбар вялікі, але давайце абмяжуемся спортам.

Не ведаю, як у вас, а ў мяне ёсць кандыдат, які па-за канкурэнцыяй. Гэта чалавек, які павінен быць прыкладам для ўсёй спартовай галіны – і ён ім старанна намагаецца быць. Кожнай сваёй заявай, кожным сваім дзеяннем заклікае: будзь, як я! Будзь ёлупам, гэта ж так лёгка і камфортна!

У тлумачальным слоўніку побач з артыкулам «ёлуп» павінна быць фота Сяргея Кавальчука. Напрыклад, такое.

Кавальчук – проста няшка, або чыё фота павінна стаяць у тлумачальным слоўніку побач са словам «ёлуп»

Хаця, напэўна, так будзе больш навочна.

Кавальчук – проста няшка, або чыё фота павінна стаяць у тлумачальным слоўніку побач са словам «ёлуп»

Вось ужо больш за чатыры гады беларускі спорт узначальвае карыкатура на міністра. І хіба дзіва, што і сам спорт з кожным месяцам, з кожным тыднем становіцца ўсё больш карыкатурным? Недарэчнасць гэтага персанажа прапаную прыняць за аксіёму. У каго сумневы, хто не ў тэме, каму патрэбныя доказы – вось спасылка на яго заявы. Яны дазволяць даволі хутка разабрацца ў пытанні.

Але калі да выбараў-2020 экс-ахоўнік Лукашэнкі, вайсковец-артылерыст па адукацыі, быў проста пацешным фізкультурнікам, які любіць усім расказваць пра дасягненні часоў маладосці, то пасля выбараў-2020 Кавальчук стаў прапагандыстам і агітатарам «здаровага ладу жыцця» для беларуса, якога ў ідэале хоча бачыць рэжым Лукашэнкі. Гэты лад жыцця разумее пад сабой простую формулу: будзь ёлупам. А калі не хочаш быць ёлупам, то хаця б будзь прыстасаванцам.

Правілы ёлупскага жыцця немудрагелістыя. Самае галоўнае – не цікавіцца палітыкай. Гэта ўвогуле пад забаронай. Ну а далей можна ставіць у любой паслядоўнасці. Не цаніць сябе. Прымаць, што ўсё, што маеш, табе далі з ласкі, а не ты зарабіў сам. Глядзець тэлевізар і верыць дзядзькам у пінжаках. Не вытыркацца. Пытанняў не задаваць. Нікуды не лезці. Вось мінімальны набор для камфортнага жыцця ў лукашэнкаўскай Беларусі, каб не патрапіць на Акрэсціна або ў больш сур’ёзныя прыгоды. Кавальчук зараз выступае найбольш актыўным папулярызатарам гэтых «ісцін» у спорце.

Пасля трагедыі з Раманам Бандарэнкам неяк паменела ў інфармацыйнай прасторы Дзмітрыя Баскава. Раней ён быў перакананы ва ўласнай харызме, у здольнасці перацягваць шырокае кола людзей на свой бок. Так было, калі Баскаў працаваў гендырэктарам мінскага «Дынама» і перажываў, што на відэа яго рэплікі гучаць не так пераканаўча, як ужывую. Так было, калі хакейны дзялок пралез у саўладальнікі акумулятарнага завода ў Брэсце і выхадзіў да народа, каб яго ў чымсьці пераканаць. Зараз Баскаў махнуў на халопаў рукой, а Кавальчук – шчыруе.

«Министр» ездит к атлетам и вешает лапшу: обещает сохранить доходы, несмотря на бан, уверяет, что 80% мира живет хуже Беларуси, песочит Тихановскую и не понимает Козеко

Маю адчуванне, што так званы міністр атрымлівае асалоду сам ад сябе – ад таго, як выглядае (акуляры, вусы, гарнітур), ад таго, як яго ўважліва слухаюць прапагандысты і запалоханыя спартоўцы, якую б бязглуздзіцу ён нi нёс пра колькасць медалёў на колькасць насельніцтва або пра тое, як мы ўсе, нікому не патрэбныя, безнадзейна завінаваціліся дзяржаве.

Кавальчук лічыць сябе няшкай і, магчыма, калі глядзіцца ў люстэрка, думае нешта такое ў стылі булгакаўскага Шарыкава: «Я прыгажун! Магчыма, невядомы сабачы прынц-інкогніта. Вельмі магчыма, бабуля мая саграшыла з вадалазам. А то я гляджу, у мяне на пысе белая пляма. Адкуль, дазвольце пацікавіцца? Філіп Філіпавіч – чалавек з добрым густам».

Толькі Філіпа Філіпавіча варта памяняць на Аляксандра Рыгоравіча.

Наўрад ці Кавальчук верыць у тое, у чым імкнецца пераканаць іншых. Але пераконвае так званы міністр настолькі бяздарна, настолькі шаблонна, як можа гэта рабіць толькі сапраўдны ёлуп – старанна, актыўна, але без розуму і душы. Хаця, ведаеце, не здзіўлюся, калі падчас атэстацыі Кавальчук прымушае якога заслужанага трэнера спяваць дзяржгімн (кажуць, такое практыкуецца) і раптам сам падхоплівае спеў, і з вачэй яго цякуць слёзы. Хто ведае гэтых ёлупаў?

У біяграфіі Кавальчука мяне, калі шчыра, засмучае толькі адно – яго мама была выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры. Усё ж такі па старой звычцы (хаця яна мяне ўжо пару разоў падманвала) працягваю думаць, што людзі з такой спецыялізацыяй не могуць выгадаваць асоб, якія гатовыя здрадзіць уласнай Радзіме. Але глядзіш на тое, як функцыянер-ваяка цягне айчынны спорт у Расію – і ўзнікаюць сумневы. А паглядзіш, як ён топча беларускі спорт, і сумневы перарастаюць ва ўпэўненасць.

***

Мяне дзівіць, што некаторыя людзі працягваюць сачыць за з’яўленнем адкрытых геяў у сусветным спорце. Давайце сачыць за адкрытымі ёлупамі ў Беларусі – паверце, гэта значна цікавей.

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.