Сямігадовая дзяўчынка, якая пацярпела падчас учорашніх расійскіх абстрэлаў Кіева, займалася мастацкай гімнастыкай

0 55

Раніцай 26 чэрвеня жыхары Кіева зноў ахвяравалі ад расійскага абстрэлу: адна з ракет патрапіла ў дзевяціпавярховы жылы будынак у Шаўчэнкаўскім раёне, у выніку чаго апошнія тры паверхі разбурыліся і пад заваламі апынуліся людзі. Што засталося ад будынку можна пабачыць на гэтых фотаздымках Дзяржаўнай службы Украіны па надзвычайных сітуацыях.

Згодна са звесткамі кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Украіны Ігара Кліменка, у выніку чарговага абстрэлу ўкраінскай сталіцы загінуў 1 чалавек, яшчэ 6 былі паранены.

Дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка ўдакладніў інфармацыю: загінулы быў бацькам 7-гадовай дзяўчынкі, якую разам з маці пазней здолелі выратаваць з-пад завалаў. Вядома, што дзяўчынка (яе імя Жэня) атрымала мінна-выбуховую траўму – яе прааперавалі, зараз дзіця знаходзіцца ў стабільным стане.

Маму дзяўчынкі прыціснула плітой, яе выратавалі і перадалі медыкам – зараз жанчына знаходзіцца ў сярэднім стане цяжкасці. Дарэчы жанчына з’яўлялася грамадзянкай Расіі (знойдзены ў кватэры пашпарт РФ – пратэрмінаваны), але апошнія 10 гадоў жыла ва Украіне.

Сямігадовая Жэня, у якой расіяне адабралі бацьку і ледзьве не пазбавілі маці, займалася спортам, а калі больш дакладна – мастацкай гімнастыкай. Пра гэта паведаміла школа «Golden Dream», дзе дзяўчынка трэніравалася.

Источник

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.